3.перен., разг. (от боли, недовольства) мо́рщиться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; незак.
1. Збірацца ў маршчыны (пра скуру, часткі твару). Велікаваты тонкі нос моршчыўся, і ад таго выразней выступалі баразёнкі зморшчын ля вачэй.Асіпенка.Каравая моршчыцца скура, Аброс [лясун] цёмным мохам, як пень.Багдановіч.
2. Моршчыць твар (ад болю, незадаволенасці і пад.). Вадэйка ўздрыгвае ўсім сваім вялікім целам, пакутліва моршчыцца.Навуменка.Бацька, скурчыўшыся, ляжаў у прымятым аеры ля раўка і моршчыўся ад болю.Бажко.
3.перан. Пакрывацца маршчынамі, рабізной (пра паверхню вады). Ад ветру з прысвістам шумелі голыя кусты, у затоках і невялікіх сажалках моршчылася цёмна-сіняя вада.Дуброўскі.Рачулкі моршчыліся ў пене.Бядуля.// Рабіцца няроўным, пакрывацца складкамі (пра адзежу, рэчы). Малатабоец Міша Чэчат глядзіць, .. як моршчыцца і сапе на ўсё нутро куртаты скураны мех.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́ршчыцца
1. (збірацца ў зморшчыны) sich in Fálten légen;
2. (моршчыць твар) das Gesícht verzíehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Моршчыцца, моршчыць ’збірацца ў маршчыны’, ’моршчыць твар’, ’пакрывацца рабізнай (аб паверхні вады)’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ; мсцісл., Жыв. сл.), моршч, моршча́к, моршчэнік ’маршчына’ (ТС), моршчы ’маршчыны’ (гродз., КЭС). Укр.мо́ршчити, моршо́к, мо́рщина, рус.морщить, морщина, ст.-рус.съмърсканъ ’зморшчаны’, польск.marszczyć, н.-луж.maršćiś, в.-луж.zmorsk, moršćić, чэш.mraštiti, ‑mrsknouti, славац.mŕštiť, mraštiť, славен.mŕščiti, серб.-харв.мр̏штити се, смр̏скати, мр̏ска, макед.мршти се, балг.мръщя, ст.-слав.съмръснѫти ’моршчыць’. Прасл.mьrsk‑/morsk‑, да якіх роднаснымі з’яўляюцца лат.mãrskla ’складка тлушчу, валлё-падбародак’, mãrskna ’тс’ (Мюлёнбах–Эндзелін, 2, 584; Фасмер, 2, 659; Бязлай, 2, 203), ст.-інд.mū́rcchati ’дранцвее, шэрхне, гусцее’, якое з *mr̥sk‑ (Махэк₂, 380). Гл. таксама моршчы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змо́ршчыццагл.моршчыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
намо́ршчыццагл.моршчыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
памо́ршчыццагл.моршчыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
морщи́нитьсямо́ршчыцца, маршчы́ніцца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)