моло́чница

1. (продавщица молока) мало́чніца, -цы ж.;

2. мед. мало́чніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мало́чніца ж.

1. (продавщица молока) моло́чница;

2. мед. моло́чница, плесневи́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Малочніца1 ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (віц., Кіс.). Да малако (гл.). Параўн. таксама малочнік4. Мена роду магла адбыцца пад уплывам лац. назвы Euphorbia (ж. р.).

Малочніца2 ’мастыт’ (навагр., Нар. сл.), ’захворванне слізістай абалонкі рота ў немаўлят’ (ТСБМ), рус. сіб., каўказск. молочница ’мастыт’, арханг. ’малочныя зубы ў дзяцей’, польск. mlecznica ’ліхаманка стрававальных шляхоў’. Да малако (гл.), малочны. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111 і ламаві́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малочнік1 ’мужчына, які прадае малако і малочныя прадукты’ (ТСБМ), укр. моло́шник, рус. наўг., варон. молочник, польск. mlecznik ’тс’. Відаць, наватвор. Больш старое малочніца, рус. і ст.-рус. моло́чница ’жанчына, якая прадае малако’. У гаворках лексема вядома з іншым значэннем: ахвотнік да малака’ (ТС), ’жанчына, якая любіць усё малочнае’. Параўн. ’тс’ у рус. варон. молочник. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 161, 162.

Малочнік2 ’збаночак, у якім малако падаецца на стол’ (ТСБМ), ігн. ’гарлач (без ручкі)’ (Сл. ПЗБ), польск. mlecznik, славац. mliečnik, чэш. mléčnice ’тс’; чэш. mléčník, серб.-харв. mlièčnica ’памяшканне, дзе знаходзіцца малако’. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 162.

Малочнік3 ’асот агародны, Sonchus oleraceus L.’ (усх.-маг., Кіс.; ушац., Жыв. сл.), асот малочны ’тс’ (гом., Кіс.). Рус. пск., цвяр., маск. молочник ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малочны (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163.

Малочнік4 ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioseopa L.’ (Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ; маг., Кіс.; міёр., Жыв. сл.). Укр. молочник досонечний, рус. молочник, польск. mlecznik, славац. mliečnik. Паўночнаславянскае. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163.

Малочнік5 ’адуванчык, Taraxacum officinalis Wigg.’ (Сл. ПЗБ). Укр. моло́чник, моло́шник, рус. моло́чник, чэш. mléčník ’тс’. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163.

Малочнік6 ’грузд перцавы, Lactarius piperatus’ (ушац., Жыв. сл.; уздз., Нар. словатв.), ’грузд жоўты, Lactarius scrobiculatus’ (пруж., Нар. словатв.). Рус. пск., ленінгр., перм. моло́чник ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малако (гл.).

Малочнік7 ’самец рыбы ў перыяд нерасту’ (полац., З нар. сл.). Укр. зах. молочник ’рыба-самец’, рус. пск., свярдл. молочник ’рыба з малокамі’. Усходнеславянскае. Да малако (гл.).

Малочнік8 ’першы зуб у дзіцяці’ (круж., Мат. Маг.), малочнікі ’малочныя зубы’ (Ян.). Рус. бран., наўг., кастр. молочник, чэш. mléčník, макед. млечник ’малочны зуб’. Прасл. melčnikъ/ molčnikъ ’тс’. Да малако (гл.).

Малочнік9 малошнік ’эпілепсія, Eclampsia’ (Касп.). Да малако (гл.). Названа паводле колеру белай пены-сліны, якая вылучаецца ў час прыпадку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)