ме́ціць¹, ме́чу, ме́ціш, ме́ціць; ме́чаны; незак., каго-што.

Ставіць на кім-, чым-н. адметны знак, метку.

|| зак. наме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны і паме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны.

|| наз. ме́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́ціць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ме́чу ме́цім
2-я ас. ме́ціш ме́ціце
3-я ас. ме́ціць ме́цяць
Прошлы час
м. ме́ціў ме́цілі
ж. ме́ціла
н. ме́ціла
Загадны лад
2-я ас. ме́ць ме́цьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ме́цячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ме́ціць², ме́чу, ме́ціш, ме́ціць; незак.

1. у каго-што. Старацца папасці ў каго-, што-н.

М. у звера.

2. з інф. Мець намер, намервацца ажыццявіць якое-н. дзеянне.

М. укусіць.

3. Імкнуцца заняць якое-н. становішча, пасаду (разм.).

|| зак. наме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́ціць I несов. ме́тить, це́лить

ме́ціць II несов. помеча́ть, ме́тить;

м. бялі́зну — ме́тить бельё

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́ціць 1, мечу, меціш, меціць; незак.

1. у каго-што і без дап. Старацца папасці ў каго‑, што‑н.; цэліць. Наспяваўшыся, хлопцы пачынаюць кідацца шышкамі. Мецяць у пабелены каменны слупок на насыпе, які служыць нейкім чыгуначным знакам. Навуменка.

2. з інф. Мець намер, намервацца ажыццявіць якое‑н. дзеянне. Тут закаваны ланцугом Фугасы рурскай маркі, Што мецілі мой мірны дом Разнесці на кавалкі. Калачынскі. Хвастом віляе, а ўкусіць меціць. Прыказка.

3. Разм. Імкнуцца стаць кім‑н., заняць якое‑н., часцей больш высокае становішча. Дзіка і сама меціла не абы-куды, а ніяк не ніжэй, як у кандыдат навук. Васілевіч. // каго. Намячаць каго‑н. на якую‑н. пасаду, становішча і пад. Не было сакрэтам, што мецілі на .. пасаду [сакратара парткома] галоўнага тэхнолага. Карпаў.

ме́ціць 2, мечу, меціш, меціць; незак., каго-што.

Ставіць на кім‑, чым‑н. адметны знак, метку. Увечары Ліда расказала брату, як яна меціла птушак. Пальчэўскі. [Ян Лайган і Нікіфаровіч] сыходзіліся разам, нешта прыкідвалі, мецілі дошкі алоўкам і зноў браліся за гэблі і долаты. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́ціцьI (памячаць) markeren vt; bezichnen vt, zichnen vt;

ме́ціць бялі́зну die Wäsche zichnen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ме́ціцьII разм

1. (цэліць) zelen vi (у каго, у што auf A);

2. (намякаць) nspielen vi (на каго, у што, у каго auf A);

3. разм (імкнуцца да чаго) erzelen vt, erstrben vt;

ме́ціць высо́ка hoch hinus wllen*;

куды́ ён ме́ціць? woruf will er hinus?

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наме́ціць² гл. меціць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паме́ціць гл. меціць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны; зак., каго-што.

Назіраючы, заўважыць, убачыць.

П. недахопы.

|| незак. падмяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)