метэо́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. метэо́рны метэо́рная метэо́рнае метэо́рныя
Р. метэо́рнага метэо́рнай
метэо́рнае
метэо́рнага метэо́рных
Д. метэо́рнаму метэо́рнай метэо́рнаму метэо́рным
В. метэо́рны (неадуш.)
метэо́рнага (адуш.)
метэо́рную метэо́рнае метэо́рныя (неадуш.)
метэо́рных (адуш.)
Т. метэо́рным метэо́рнай
метэо́рнаю
метэо́рным метэо́рнымі
М. метэо́рным метэо́рнай метэо́рным метэо́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

метэо́рны в разн. знач. метео́рный;

м. след — метео́рный след;

~ныя во́ды — метео́рные во́ды;

м. дождж — метео́рный дождь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метэо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да метэора. Метэорнае цела. Метэорнае жалеза.

2. Спец. Звязаны з атмасферай, атмасфернымі з’явамі. Метэорныя воды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метэо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Распаленае нябеснае цела, якое ўлятае ў зямную атмасферу з міжпланетнай прасторы.

|| прым. метэо́рны, -ая, -ае.

М. дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метэары́тны, метэо́рны астр. meterisch, Meter-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

МЕТЭО́РНЫ ПАТО́К,

сукупнасць метэораў у зямной атмасферы, якія маюць агульнае паходжанне. Траекторыі ўсіх метэораў патоку амаль паралельныя, але, з прычыны перспектывы, назіральніку здаецца, што ўсе яны выходзяць з аднаго пункта нябеснай сферы — радыянта. Назвы гал. М.п. паходзяць ад назваў сузор’яў, у якіх знаходзяцца іх радыянты (гл. табл.). Метэоры патокаў звычайна складаюцца з рэчыва нізкай шчыльнасці, маюць вял. эксцэнтрысітэты і звязаны з каметамі. Распад ядра каметы суправаджаецца размеркаваннем рэчыва ўздоўж арбіты з утварэннем рою каметных часцінак. М.п. ўзнікаюць пры перасячэнні Зямлёй арбіты каметы. Пры размеркаванні рою па ўсёй арбіце М.п. назіраюцца кожны год у пэўную дату, пры размеркаванні рою па частцы арбіты — у гады збліжэння каметы з Сонцам.

А.А.Шымбалёў.

т. 10, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

метео́рный метэо́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарапа́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Падзенне мноства метэораў, метэорны дождж.

|| прым. зарапа́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарапа́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Падзенне мноства метэораў; метэорны дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

meteortisch a метэо́рны, метэары́тны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)