мелі́змы, -маў (ед. мелі́зма ж.) муз. мели́змы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мелізмы (муз.) 1/37, 453; 7/133, 134 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мелізмы

т. 10, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мелі́змы

(ад гр. melos = песня)

муз. невялікія адносна ўстойлівыя меладычныя ўпрыгожанні (групета, мардэнт, трэль, фаршлаг), разнавіднасць музычнай арнаментыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мелі́зма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мелі́зма мелі́змы
Р. мелі́змы мелі́змаў
Д. мелі́зме мелі́змам
В. мелі́зму мелі́змы
Т. мелі́змай
мелі́змаю
мелі́змамі
М. мелі́зме мелі́змах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мели́змы муз. мелі́змы, -маў мн.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мардэ́нт

(іт. mordente)

муз. меладычнае ўпрыгожанне, якое ўтвараецца хуткім выкананнем пасля асноўнага гуку дапаможнага (верхняга або ніжняга) і паўтарэннем асноўнага (гл. мелізмы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трэль

(іт. trillo)

1) муз. пералівістае дрыжачае гучанне, якое ўтвараецца хуткім чаргаваннем двух суседніх тонаў (гл. мелізмы);

2) пералівістыя гукі; частыя гукі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

групе́та

(іт. gruppetto, памянш. ад gruppo = група)

муз. меладычнае ўпрыгожанне з 4—5 нот, якое ўтвараецца чаргаваннем асноўнага гуку з суседнімі верхнім і ніжнім дапаможнымі гукамі (гл. мелізмы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фаршла́г

(ням. Vorschlag, ад vor = перад + Schlag = удар)

1) муз. меладычнае ўпрыгожанне з аднаго або двух хутка выкананых перад асноўнай нотай гукаў (гл. мелізмы);

2) мар. вяроўка для нацягвання пярэдняга паруса.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)