ме́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і млынар.

|| прым. ме́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ме́льнік ме́льнікі
Р. ме́льніка ме́льнікаў
Д. ме́льніку ме́льнікам
В. ме́льніка ме́льнікаў
Т. ме́льнікам ме́льнікамі
М. ме́льніку ме́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ме́льнік м. ме́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́льнік, ‑а, м.

Тое, што і млынар. [Аканом:] — У мяне млын стаіць. Мельнік памёр. Бярыся, калі хочаш, малоць. Умееш? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Мельнік» (танец) 7/136; 10/225

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ме́льнік м. разм. гл. млынар

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

МЕ́ЛЬНІК (Уладзімір Андрэевіч) (н. 15.5.1945, в. Ляды Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),

бел. філосаф і палітолаг. Канд. філас. н. (1979), праф. (1996). Віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі паліт. навук (з 1993). Скончыў БДУ (1969). З 1980 у Акадэміі МУС Беларусі (з 1995 нач. кафедры). Навук. працы па праблемах фарміравання дзярж. ідэалогіі, станаўлення і развіцця паліт. сістэмы, удасканалення механізма дзярж. улады, ўнутр. і знешняй палітыкі Беларусі. Аўтар падручнікаў па паліталогіі.

Тв.:

Мировоззренческая культура личности сотрудника органов внутренних дел и пути ее формирования. Мн., 1992 (у сааўт.). Основы политологии. Мн., 1992;

Об идеологии белорусской государственности // Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на зыходзе XX ст. Мн., 1998;

Политология. 3 изд. Мн., 1999;

Республика Беларусь: власть, политика, идеология. 2 изд. Мн., 2000.

т. 10, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ЛЬНІК (Сцяпан Паўлавіч) (13.8.1883, с. Засулле Лохвіцкага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 28.6.1938),

бел. вучоны ў галіне батанікі і лесаводства. Чл.кар. АН Беларусі (1936). Д-р біял. н. (1935), праф. (1923). Скончыў Пецярбургскі лясны ін-т (1911). З 1923 у Горацкім с.-г. ін-це, у 1926—30 дырэктар Цэнтр. лясной доследнай станцыі Беларусі, з 1933 дырэктар Бат. сада АН Беларусі. Навук. працы па лесаводстве, дэндралогіі і феналогіі раслін. Распрацаваў праграмы і інструкцыі па лесафеналагічных назіраннях, правёў тыпалагічнае вывучэнне лясоў Беларусі, даследаваў паркі і інш. дэндралагічныя аб’екты, даў класіфікацыю тыпаў лесу Беларусі з улікам урадлівасці і вільготнасці глебы. У 1938 рэпрэсіраваны (прыгавораны да вышэйшай меры пакарання). Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.:

Таблицы для определения главнейших деревьев и кустарников. Горы-Горки, 1925;

Лесо-фенологические наблюдения. Горы-Горки, 1928.

Літ.:

Юркевич И.Д., Чекалинская Н.И. Основатель Ботанического сада АН БССР // Ботаника. Мн., 1969. Вып. 11.

С.П.Мельнік.

т. 10, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ме́льнік1 ’млынар’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), валож., шальч. ’млён’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус. мельник, балг. мелник, польск. mielnik, н.-луж. młynik ’тс’, макед. мелник ’камень млына’, чэш. Mělnik — назва горада ў Чэхіі. Відаць, познепрасл. утварэнне з суфіксам ‑(n)ikь ад асновы цяперашняга часу mel‑ дзеяслова малоць (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі, SP, 1, 90; Сцяцко, Афікс. наз., 54–55. Ад гэтай жа асновы ўтворана і мельніца ’млын’ (мсцісл., З нар. сл.; Бяльк.; ветк., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ, Ян.), ’жорны’ (Ян.), рус. мельница, польск. mielnica, макед., балг. мелница ’млын’, серб. Мельница — назва вёскі.

Ме́льнік2 ’малая ўкладка снапоў у полі’ (валож., ДАБМ, к. 286; Сл. ПЗБ). З мэндлік, у якога выпала ‑д‑ і адбылася перастаноўка нлʼлʼн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мельнік, млынар, мукамол

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)