ме́лес

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ме́лес
Р. ме́лесу
Д. ме́лесу
В. ме́лес
Т. ме́лесам
М. ме́лесе

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ме́лес, -су м., спец. мела́сса ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́лес, ‑у, м.

Спец. Падобная на сіроп густая маса, якая з’яўляецца адходамі пры вытворчасці цукру; кармавая патака.

[Фр. melasse, ад ісп. melaza.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мелес 1/132; 5/401; 7/133

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ЛЕС (франц. mélasse),

патака кармавая, сіропападобная цёмна-бурая вадкасць са спецыфічным пахам і смакам; адходы цукровай вытв-сці. Мае ў сярэднім 20—25% вады, каля 9% азоцістых злучэнняў (пераважна бялкі), каля 60% вугляводаў (пераважна цукроза), 7—10% попелу (пераважае калій). Дадаецца ў кармы для жывёлы. камбікармы, выкарыстоўваецца пры іх грануляванні.

т. 10, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ме́лес м. с.-г. Melsse f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ме́лес

(фр. mélasse)

кармавая патака, адходы цукровай вытворчасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ме́лес ’кармавая патака’ (ТС), мазыр. меля́з ’павідла з гарбуза, груш, ягад’ (Вешт.). Праз польск. мову (дзе melas, melasaмелес’) запазычана з франц. melasse, якое з ісп. melaza ’тс’ < лац. mel ’мёд’ (Голуб-Ліер, 308).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

melasa

ж. мелес; патака

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Melsse f -, -n па́така, ме́лес

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)