ме́зены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ме́зены ме́зеная ме́зенае ме́зеныя
Р. ме́зенага ме́зенай
ме́зенае
ме́зенага ме́зеных
Д. ме́зенаму ме́зенай ме́зенаму ме́зеным
В. ме́зены (неадуш.)
ме́зенага (адуш.)
ме́зеную ме́зенае ме́зеныя (неадуш.)
ме́зеных (адуш.)
Т. ме́зеным ме́зенай
ме́зенаю
ме́зеным ме́зенымі
М. ме́зеным ме́зенай ме́зеным ме́зеных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ме́зены: м. па́лец мизи́нец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́зены,

У выразе: мезены палец гл. палец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мизи́нный ме́зены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мизи́нец ме́зенец, -нца м.; ме́зены па́лец;

не сто́ит мизи́нца перен. не ва́рты ме́зенца (ме́зенага па́льца);

с мизи́нец, на мизи́нец з ме́зенец (з ме́зены па́лец), на ме́зенец (на ме́зены па́лец);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мязю́к, мезюк, мізюкмезены палец’ (ТС), мезюн, мізюн ’тс’ (ТС). Аналагічна утварэнню літ. maželisч mažylis, але з іншымі суфіксамі. Балтызмы. Параўн. літ. mažiukasмезены палец’. У апошніх бел. лексемах суфікс ‑ук быў заменены на -ун у той жа функцыі (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 123).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

little finger

ме́зенец -ца m. (на руцэ́ і назе́), ме́зены па́лец

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прэ́нцік, ‑а, м.

Памянш. да прэнт; маленькі прэнт. Майстар зноў палез у кішэню і выняў адтуль маленькі жалезны круглячок таўшчынёю з яго мезены палец і сантыметраў чатыры ў даўжыню. — Вось табе звычайны прэнцік... А з яго, мяркуем, трэба нам зрабіць утулку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́дзены, ме́дзяны, ме́зены, ме́зіны, мі́зіны, мезённы, мезы́ны, ме́зяны, мязя́ны (палец) ’мезенец’ (Касп., ТС; мін., Шн. 2; Кліх, Нас., Растарг.; бялын., Янк. Мат.; лепел., бяроз., КЭС), віц. мезін перст ’тс’ (Шн. 2). Укр. мизи́нний, рус. смал. ме́зе́нный, паўн., пск. мизе́нный, мизи́нный (перст). Польск. miedziany, mieziny, miezinny, mieziany ’тс’. Да прасл. mězinъ, якое звычайна выводзяць з балт. моў: літ. mãžas ’малы’, лат. mazs ’тс’, ст.-прус. massais ’менш’ (Бернекер, 2, 55 і інш. гл. у: Фасмер, 2, 620). Параўн. чэш., славац. malík, серб.-харв. мали прст, макед. малиот прст, балг. малъкият пръет ’мезенец’ (< malý ’малы’). Аб мене з > дз гл. Карскі, 1, 358. Параўн. таксама мезенец. Гл. Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., 30–31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́лец, ‑льца, м.

1. Адна з пяці канцавых рухомых частак кісці рукі або ступні ў чалавека. На чорным фоне адзежы белая рука з адтапыраным пальцам была вельмі выразна белая, як мармуровая. Чорны. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале. Ваданосаў. // Частка пальчаткі, якая надзяваецца на палец рукі.

2. Канечны член на лапах жывёл і птушак.

3. Спец. Валік або стрыжань у машынах, які служыць звычайна для захвату іншых частак механізма. Поршневы палец. □ [Казіміру] трэба было знайсці старшыню калгаса і яшчэ раз напамянуць, каб заўтра не забылі паслаць каго-небудзь у РТС па «пальцы» да трактарных гусеніц. Краўчанка.

•••

Безыменны палец — чацвёрты палец рукі (паміж сярэднім і мезенцам).

Мезены палец — тое, што і мезенец (гл. мезенец).

Абвесці вакол (кругом) пальца гл. абвесці.

Ведаць як свае пяць пальцаў гл. ведаць.

Выссаць (высмактаць) з пальца гл. выссаць.

Глядзець праз пальцы гл. глядзець.

Ламаць пальцы гл. ламаць.

Паківаць пальцам гл. паківаць.

Палец (пальцам) аб палец не ўдарыць гл. ударыць.

Пальцам не крануць гл. крануць.

Пальцам не паварушыць гл. паварушыць.

Пальцам (пальцамі) паказваць (тыкаць, тыцкаць) гл. паказваць.

Пальца ў рот не кладзі гл. класці.

Папасці (трапіць) пальцам у неба гл. папасці.

Пералічыць па пальцах гл. пералічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)