межаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Спецыяліст па межаванні; землямер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

межаві́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. межаві́к межавікі́
Р. межавіка́ межавіко́ў
Д. межавіку́ межавіка́м
В. межавіка́ межавіко́ў
Т. межавіко́м межавіка́мі
М. межавіку́ межавіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

межаві́к, -ка́ м. (специалист по межеванию) межеви́к, межевщи́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

межаві́к, ‑а, м.

Разм. Спецыяліст па межаванню; землямер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

межеви́к межаві́к, -ка́ м., камо́рнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

межевщик межаві́к, -ка́ м., камо́рнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Межава́ць ’пракладваць межы’, ’быць сумежным’, ’чаргавацца’ (ТСБМ; малар., Выг. дыс.), докш. межава́цца, тураў. межова́цца ’мець агульную мяжу, суседнічаць’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр. межува́ти(ся), рус. межева́ть, ст.-рус. межевати ’тс’, в.-луж. mjezować, чэш. старое mezovati ’гранічыць’, балг. межо̀вам ’працую ў талацэ’. Відаць, старое паўн.-слав. утварэнне з суфіксам ‑ova‑ ад мяжа́ (гл.). Сюды ж межавік ’каморнік’ (Бяльк.), якое з рус. межевик ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

межавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які ўстанаўлівае, абазначае мяжу паміж чым‑н. Межавы знак. Межавы капец. □ Паўз дарогу бялелі каморніцкія тычкі і межавыя слупы. Чорны. // Такі, у якім вызначаны межы, граніцы якіх‑н. зямельных ўчасткаў. Межавыя кнігі.

2. Які мае адносіны да межавання, прызначаны для межавання. Межавая інструкцыя. Межавы ланцуг.

3. у знач. наз. межавы́, ‑ога, м. Спецыяліст па межаванню; межавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)