ме́дзены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ме́дзены ме́дзеная ме́дзенае ме́дзеныя
Р. ме́дзенага ме́дзенай
ме́дзенае
ме́дзенага ме́дзеных
Д. ме́дзенаму ме́дзенай ме́дзенаму ме́дзеным
В. ме́дзены (неадуш.)
ме́дзенага (адуш.)
ме́дзеную ме́дзенае ме́дзеныя (неадуш.)
ме́дзеных (адуш.)
Т. ме́дзеным ме́дзенай
ме́дзенаю
ме́дзеным ме́дзенымі
М. ме́дзеным ме́дзенай ме́дзеным ме́дзеных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ме́дзены, ме́дзяны, ме́зены, ме́зіны, мі́зіны, мезённы, мезы́ны, ме́зяны, мязя́ны (палец) ’мезенец’ (Касп., ТС; мін., Шн. 2; Кліх, Нас., Растарг.; бялын., Янк. Мат.; лепел., бяроз., КЭС), віц. мезін перст ’тс’ (Шн. 2). Укр. мизи́нний, рус. смал. ме́зе́нный, паўн., пск. мизе́нный, мизи́нный (перст). Польск. miedziany, mieziny, miezinny, mieziany ’тс’. Да прасл. mězinъ, якое звычайна выводзяць з балт. моў: літ. mãžas ’малы’, лат. mazs ’тс’, ст.-прус. massais ’менш’ (Бернекер, 2, 55 і інш. гл. у: Фасмер, 2, 620). Параўн. чэш., славац. malík, серб.-харв. мали прст, макед. малиот прст, балг. малъкият пръет ’мезенец’ (< malý ’малы’). Аб мене з > дз гл. Карскі, 1, 358. Параўн. таксама мезенец. Гл. Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., 30–31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́зенец ’пяты, самы малы палец на руцэ і назе’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), арш. ме́зініц, уздз. мі́зі́нец, мазыр. мезі́нчык, шальч. мязі́нчык (КЭС, Сл. ПЗБ), ме́зенік, мізіні́к ’тс’ (ТС), ме́зінец ’меншы, апошні сын’, мі́зіная (дачка) ’апошняя’ (Нас., Растарг., Федар. 2). Укр. мизи́нець ’тс’, ’мезенец’, рус. мизи́нец ’тс’, мизи́нный ’малодшы’, рус. ц.-слав. мѣзиньць, польск. miziniec ’тс’, ст.-чэш. mězenec, mezenec, чэш. ’безымянны палец’, славен. mezȋnec, mezȋnek ’малодшы сын’, ’мезенец’, серб.-харв. мје̏зимац, мљѐзимац, мѐзимац ’тс’, ’маленькі’, чак. mezinac, mazinac, лікск. мези́нак, балг. мизи́нец ’апошні сын’. Прасл. měz‑in‑ьcь (параўн. літ. mažỹnikas ’маленькі’). Утварылася ў выніку намінацыі словазлучэння mezinъ pьrstъ (або palьcь). Да ме́дзены (гл.). Параўн. таксама Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., 30–31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)