мацёры, -ая, -ае.

1. Сталы, поўны сіл (пра жывёлу).

М. воўк.

2. перан. Вопытны; непапраўны, закаранелы.

М. шпіён.

М. бюракрат.

|| наз. мацёрасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мацё́ры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мацё́ры мацё́рая мацё́рае мацё́рыя
Р. мацё́рага мацё́рай
мацё́рае
мацё́рага мацё́рых
Д. мацё́раму мацё́рай мацё́раму мацё́рым
В. мацё́ры (неадуш.)
мацё́рага (адуш.)
мацё́рую мацё́рае мацё́рыя (неадуш.)
мацё́рых (адуш.)
Т. мацё́рым мацё́рай
мацё́раю
мацё́рым мацё́рымі
М. мацё́рым мацё́рай мацё́рым мацё́рых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мацёры прям., перен. матёрый, матеро́й;

м. воўк — матёрый волк;

м. плыве́ц — матёрый плове́ц;

м. во́раг — матёрый враг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мацёры, ‑ая, ‑ае.

1. Сталы, поўны сілы (звычайна пра жывёлу). Сярод высокіх галасоў маладых вылучаўся хрыплаваты бас старога, мацёрага ваўка. В. Вольскі.

2. перан. Вопытны; непапраўны, закаранелы. Мацёры шпіён. Мацёры бюракрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мацёры

1. (сталы, поўны сіл) groß, erwchsen, stark;

мацёры воўк usgewachsener Wolf;

2. разм (закаранелы) ingefleischt, usgekocht, Erz-;

мацёры во́раг rzfeind m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мацёры ’вялікі, высокі, доўгі, вялізны’ (Нас.), ’сталы’, ’поўны сілы, моцны, здаровы’, ’вопытны, непапраўны, закаранелы’ (ТСБМ, Жд. 1), ст.-бел. матеръ (Булахаў, Гіст., 125–127). Укр. матерни́й, ма́терий ’чалавек у сталых гадах’, рус. матёрый, матерой ’тс’, польск. zamatorzały, zamotrzały ’зацвярдзелы’, ст.-чэш. matorný ’спелы’, ’строгі’, мар. mateřeti ’тлець’, ’трухлявець’, славен. matór, matér, motór, matóren ’стары’, серб.-харв. матор ’тс’, макед. матор ’трохгадовы баран’, балг. ма̏тор ’моцны, здаровы’, ’спелы, дарослы, сталы, стары’, ст.-слав. матерьство ’старасць, спарахнеласць’, прасл. matarъ, materъ (БЕР, 3, 686–687), matorъ ’дарослы, стары’ ў суадносінах з прасл. starъ ’стары’ семантычна пераразмеркавалася ў ’вялікі, моцны’. Мае іт. адпаведнік, параўн. лац. mātūrus ’спелы, дарослы, стары’, што дае магчымасць рэканструяваць іт. *mātoros ’тс’ у якасці крыніцы пранікнення для прасл. лексемы (Мартынаў, Язык, 84–85). Бязлай (2, 172) адносіць яе да і.-е. кораня *mē‑/*mō‑ ’вялікі’ (гл. Покарны, 704) і суфікса *tor‑, прыводзячы роднасныя ст.-ірл. mōr, уэл. mawr, брэт. meur ’вялікі’. Менш верагодныя іншыя версіі (гл. Бернекер, 2, 25; Фасмер, 2, 581; Скок, 2, 390; Махэк₂, 355; БЕР, 3, 687).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мацё́ра

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мацё́ра мацё́ры
Р. мацё́ры мацё́р
Д. мацё́ры мацё́рам
В. мацё́ру мацё́р
Т. мацё́рай
мацё́раю
мацё́рамі
М. мацё́ры мацё́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

банды́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік банды; узброены разбойнік.

Мацёры б.

|| ж. банды́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. банды́цкі, -ая, -ае.

Бандыцкая куля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матёрый

1. (достигший зрелости, крепкий) мацёры, здараве́нны; (о растении) карана́сты, магу́тны; (взрослый) даро́слы; стары́;

матёрый волк мацёры (даро́слы, стары́) воўк;

матёрый дуб стары́ (карана́сты) дуб;

2. (опытный, знающий) перен., разг. дасве́дчаны; во́пытны;

3. (отъявленный, неисправимый) перен., разг. мацёры; закаране́лы, адпе́ты;

матёрый интрига́н закаране́лы (адпе́ты) інтрыга́н;

матёрый враг мацёры (закля́ты, закаране́лы) во́раг.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стары́ ‘шматгадовы’, ‘даўні’, ‘зношаны’, ‘старажытны, мінулы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж дзеяслоў старэ́ць (ТСБМ). Параўн. укр. ста́рий, рус. ста́рый, стараж.-рус. старъ, польск., в.-луж., н.-луж. stary, чэш., славац. starý, серб.-харв. ста̏р, славен. stàr, балг., макед. стар, ст.-слав. старъ. Прасл. *starъ ‘стары’ з’яўляецца архаічным прыметнікам з суф. *‑rъ ад дзеяслова *stati ‘стаць’; гл. Борысь, 577–578. Роднасныя літ. stóras ‘тоўсты, аб’ёмісты’, ст.-ісл. stórr ‘вялікі, дужы, важны, мужны’; з іншай ступенню вакалізму: ст.-інд. sthirás ‘моцны’ (Фасмер, 3, 747 з літ-рай). Борысь (там жа) з улікам семантыкі і.-е. паралеляў прапаноўвае наступны шлях семантычнага развіцця славянскага *starъ: ‘сталы, моцны’ → ‘той, які знаходзіцца ў поўнай сіле, дужы’ → ‘немалады, стары’; уласна, гэта семантычная інавацыя, якая часткова выцесніла прыметнік *větьxъ (гл. ветхі). Гл. яшчэ Сной₁, 604; Шустар-Шэўц, 1355; Глухак, 580; ЕСУМ, 5, 398. Паводле Мартынава (Язык, 84–85), семантычны зрух у праславянскай ‘вялікі, моцны’ → ‘стары’ адбыўся пад уплывам *matorъ ‘сталы, стары’ — пранікнення з італійскіх моў, параўн. лац. mātūrus ‘спелы, стары’, гл. мацёры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)