маха́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. маха́юся маха́емся
2-я ас. маха́ешся маха́ецеся
3-я ас. маха́ецца маха́юцца
Прошлы час
м. маха́ўся маха́ліся
ж. маха́лася
н. маха́лася
Загадны лад
2-я ас. маха́йся маха́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час маха́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

маха́цца несов., разг. мота́ться, болта́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Рухацца з боку ў бок. Рудая .. грыва [каня] махалася ў такт яго кроку. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Махацца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Аднакр. да махацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замаха́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Махаючы, стаміцца. Замахаўся, косячы цэлы дзень.

замаха́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць махацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махну́цца сов., однокр., разг.

1. мотну́ться, болтну́ться; см. маха́цца;

2. мелькну́ть, промелькну́ть; см. матну́цца 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маха́ць, мыха́ць, маха́ты, маха́тэ ’рабіць узмахі, рухі ў паветры’, ’хутка ісці’, ’хутка рабіць’, ’матаць нагамі’ (ТСБМ, Федар. 6, Нас., Бяльк., ТС, Анох., драгічынскае, КЭС; Сл. ПЗБ), ’хлусіць’ (Нас.), махацца ’сноўдацца, матляцца, церціся, мазоліць вочы, жыць сабе патроху’ (Нас., ТС). Укр. маха́ти, рус. махать, польск. machać, н.-луж. machaś, в.-луж. machać, чэш. máchati, славац. máchať, славен. máhati, серб.-харв. ма́хати, макед. мава, балг. махам, ц.-слав. махати. Прасл. maxati, утворанае ў выніку пашырэння суфіксам ‑x‑ асновы majati, роднаснай з літ. móti ’махаць, ківаць’ (як jexati з літ. jóti ’ехаць на кані’). Да і.-е. *ma‑ рухаць’ (Міклашыч, 180; Бернекер, 2, 4; Бязлай, 2, 161). Іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 584 і БЕР, 3, 692–693.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́яць, мая́ты ’віцца (на ветры)’, ’калыхацца’ (Доўн.-Зап., Мотивы), ’махацца’ (Доўн.-Зап., Песні), ’красавацца, чырванець’ (Бес.), ’адхайваць’ (ТС), ’кідацца (аб конях)’ (Ян.). Укр. ма́яти ’рухаць туды-сюды’, рус. ма́ять ’махаць’, ’падмануць’, польск. majak ’міраж’, ’вакольная дарога’, majaczyć ’круціцца, балбатаць бязглуздзіцу’, н.-луж. mawaś ’махаць’, чэш. mávati ’тс’, славен. májati ’рухаць туды-сюды’, балг. зама́я, ома́я ’адурманьваю, чарую’, ст.-слав. намаꙗти, помавати ’ківаць на каго-небудзь’. Прасл. majati. Роднаснымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. móti, лат. māt ’махаць’, ст.-інд. māyā́ ’пераўтварэнне, падман, мана, ілюзія’, ст.-грэч. μῑμος ’фокуснік, актор’, μώσθαι ’жыва рухацца’, і.-е. *mā‑ (Бернекер, 2, 7; Траўтман, 166; Фасмер, 2, 587, Махэк₂, 355; Бязлай, 2, 161). Параўн. махаць, мана́, мара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)