маро́жанае, -ага, н.

Замарожаная салодкая ежа са смятанкі, пладова-ягаднага соку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маро́жанае

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. маро́жанае
Р. маро́жанага
Д. маро́жанаму
В. маро́жанае
Т. маро́жаным
М. маро́жаным

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маро́жанае сущ. моро́женое

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маро́жанае, ‑ага, н.

Замарожаная салодкая ежа з малочных прадуктаў, а таксама пладова-ягаднага соку. Сметанковае марожанае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марожанае 6/588; 7/31

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАРО́ЖАНАЕ,

замарожаны асвяжальны дэсертны прадукт, прыгатаваны з малака, вяршкоў, масла, цукру, сокаў садавіны, арэхаў, яек, пахучых і смакавых рэчываў і інш. харч. сыравіны. М. высокакаларыйнае, добра засвойваецца, мае нязначную колькасць вітамінаў. Асн. віды М.: малочнае, сметанковае, пламбір, фруктова-ягаднае. Некаторыя віды дробнафасаванага М. вырабляюць у шакаладнай глазуры (напр., эскімо). Пры вытв-сці М. з зыходнай сыравіны рыхтуюць сумесь, якую пастэрызуюць, ахалоджваюць і збіваюць у фрызерах, расфасоўваюць, а потым ажыццяўляюць «загартоўку» — далейшае замарожванне да т-ры -10 ці -20 °C.

К.​В.​Фамічэнка.

т. 10, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маро́жанае н. Spise¦eis n -es, Eis n; Gefrrene (sub) n -n, -n i -r;

фрукто́вае маро́жанае Frchteis n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

марожанае / у шакаладнай глазуры: эскімо

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кафэ́-маро́жанае

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
н. -
Н. кафэ́-маро́жанае кафэ́-маро́жаныя
Р. кафэ́-маро́жанага кафэ́-маро́жаных
Д. кафэ́-маро́жанаму кафэ́-маро́жаным
В. кафэ́-маро́жанае кафэ́-маро́жаныя
Т. кафэ́-маро́жаным кафэ́-маро́жанымі
М. кафэ́-маро́жаным кафэ́-маро́жаных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кафэ́-маро́жанае ср. кафе́-моро́женое

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)