Манарэйкавая дарога 6/603; 7/601; 8/21

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАНАРЭ́ЙКАВАЯ ДАРО́ГА,

транспартная сістэма, у якой пасажырскія вагоны або грузавыя ваганеткі перамяшчаюцца па рэйцы-бэльцы (манарэйцы), устаноўленай на эстакадзе ці асобных апорах. Бываюць навясныя, у якіх вагоны абапіраюцца на хадавыя цялежкі, і падвесныя — падвешаны на цялежках да манарэйкі.

Умяшчальнасць вагонаў 60—120 чал. Скорасць да 240 (часам да 500) км/гадз. Грузападымальнасць ваганетак 0,5—5 т, скорасць 2—4 (часам да 5) км/гадз, аптымальная працягласць да 1,5 км. Пасаж. М.д. выкарыстоўваюцца ў сістэмах высокаскараснога гарадскога (Манрэаль, Токіо і інш.) і міжгародняга транспарту, грузавыя — у сістэмах цэхавага або міжцэхавага транспарту прамысл. прадпрыемстваў.

І.​І.​Леановіч.

Навясная манарэйкавая дарога сістэмы «Трансрапід» (ФРГ).
Схема манарэйкавай дарогі а — навясной (1 — накіроўнае кола, 2 — вядучае кола, 3 — электрарухавік, 4 — апорная бэлька, 5 — кантактная рэйка); б — падвеснай (1 — вагон, 2 — апорная бэлька, 3 — вядучае кола).

т. 10, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

манарэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж. (спец.).

Падвесны аднарэйкавы чыгуначны пуць.

|| прым. манарэ́йкавы, -ая, -ае.

Манарэйкавая дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПАДВЕ́СНАЯ РЭ́ЙКАВАЯ ДАРО́ГА,

гл. Манарэйкавая дарога.

т. 11, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

манарэ́йкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. манарэ́йкавы манарэ́йкавая манарэ́йкавае манарэ́йкавыя
Р. манарэ́йкавага манарэ́йкавай
манарэ́йкавае
манарэ́йкавага манарэ́йкавых
Д. манарэ́йкаваму манарэ́йкавай манарэ́йкаваму манарэ́йкавым
В. манарэ́йкавы (неадуш.)
манарэ́йкавага (адуш.)
манарэ́йкавую манарэ́йкавае манарэ́йкавыя (неадуш.)
манарэ́йкавых (адуш.)
Т. манарэ́йкавым манарэ́йкавай
манарэ́йкаваю
манарэ́йкавым манарэ́йкавымі
М. манарэ́йкавым манарэ́йкавай манарэ́йкавым манарэ́йкавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

jednoszynowy

jednoszynow|y

аднарэйкавы;

kolej ~a — манарэйкавая чыгунка (дарога)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАД’ЁМНА-ТРА́НСПАРТНАЕ МАШЫНАБУДАВА́ННЕ,

галіна машынабудавання па вырабе абсталявання для механізацыі пад’ёмна-транспартных і пагрузачна-разгрузачных работ. Асн. прадукцыя: пад’ёмныя краны, канвееры, падвесныя дарогі (гл. Канатная дарога, Манарэйкавая дарога), аўтапагрузчыкі, аўтакары, электракары, экскаватары, ліфты, машыны для выгрузкі сыпкіх і кускавых матэрыялаў з вагонаў, абсталяванне для апрацоўкі кантэйнерных і пакетных грузаў і інш. На Беларусі развіваецца з 1960-х г. У 1964—75 Магілёўскі завод «Строммашына» выпускаў пасажырскія ліфты. Магілёўскі ліфтабудаўнічы завод (з 1969) выпускае: пасажырскія і грузавыя ліфты грузападымальнасцю да 5 тыс. кг, а таксама лябёдкі да ліфтаў. На прадпрыемствах акц. т-ва «Амкадор» выпускаюцца розныя віды пагрузчыкаў (вілачных, з тэлескапічнай стралой, колавых аднакаўшовых франтальных і інш.). Асобныя віды пагрузчыкаў і кранаў вырабляюцца на Магілёўскім заводзе транспартнага машынабудавання «Магілёўтрансмаш». ВА «Будмаш» (Мінск) вырабляе казловыя эл. краны, доследны мех. з-д у Дзяржынску — маставыя эл. краны. Іл. гл. ў арт. Будаўніча-дарожнае і камунальнае машынабудаванне.

П.​І.​Рогач.

т. 11, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)