маляўні́чы, -ая, -ае.

Вельмі прыгожы, захапляючы сваёй прыгажосцю.

Панямонне — м. куток Беларусі.

|| наз. маляўні́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маляўні́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. маляўні́чы маляўні́чая маляўні́чае маляўні́чыя
Р. маляўні́чага маляўні́чай
маляўні́чае
маляўні́чага маляўні́чых
Д. маляўні́чаму маляўні́чай маляўні́чаму маляўні́чым
В. маляўні́чы (неадуш.)
маляўні́чага (адуш.)
маляўні́чую маляўні́чае маляўні́чыя (неадуш.)
маляўні́чых (адуш.)
Т. маляўні́чым маляўні́чай
маляўні́чаю
маляўні́чым маляўні́чымі
М. маляўні́чым маляўні́чай маляўні́чым маляўні́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

маляўні́чы жи́вописный, кра́сочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маляўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Прыгожы, эфектны з пункту погляду мастака. Высеўка падрабязна расказваў нам пра возера Нарач, якое ляжыць у маляўнічай катлавіне. Гурскі. Парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць .. чалавека. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маляўні́чы frbenprächtig; mlerisch (жывапісны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Маляўнічы ’прыгожы, эфектны з пункту погляду мастака’ (ТСБМ). Паланізм. Параўн. польск. malowniczy ’які годны таго, каб быць перанесеным на палатно, прыемны для погляду, прыгожы, цудоўны’, ’жывы, каляровы, вобразны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

colourful [ˈkʌləfəl] adj. маляўні́чы, я́ркі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

malowniczy

маляўнічы;

malowniczy pejzaż — маляўнічы пейзаж

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дэкараты́ўны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для ўпрыгожання чаго-н.

Д. жывапіс.

Дэкаратыўныя расліны.

2. Жывапісны, маляўнічы.

Д. від.

|| наз. дэкараты́ўнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

scenic [ˈsi:nɪk] adj.

1. маляўні́чы (краявід);

a scenic route across the Alps маляўні́чы маршру́т праз А́льпы

2. сцэні́чны;

scenic effects сцэні́чныя эфе́кты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)