Малеева О. Ф. 4/299; 5/108, 470; 6/523, 571; 7/255

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мале́й1 ’менш’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) — выраўненая форма вышэйшай ступені прыслоўяў на ‑ей у суплетыўных утварэннях (Бел. грам.₂, 1, 197; Карскі 2–3, 49). Да малы́ (гл.).

Мале́й2 ’спакойны, флегматычны чалавек’ (глус., Янк. Мат.), мале́ева сту́па ’таўстуха’, мале́ева торба ’непаваротлівы, павольны чалавек’ (Нас.). Відавочна, утворана ад прыметніка ⁺памалы ’павольны’, ад якога засталося ў бел. мове прыслоўе памалу ’марудна, павольна’ (параўн. укр. пома́лий, чэш., славац. pomalý ’павольны’); аб суфіксе ‑ей гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98; Слаўскі, SP, 1, 87.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

РУ́ЖАВЫЯ, ружакветныя (Rosaceae),

сямейства двухдольных раслін. Больш за 120 родаў, каля 3,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 24 роды, каля 70 відаў. Сярод Р. пладовыя (абрыкос, айва, вішня, груша, міндаль, мушмула, сліва), ягадныя (ажына, клубніцы, маліна, марошка, суніцы), дэкар. (глог, ружа, спірэя), лек. (дуброўка, крывасмок, лаўравішня, шыпшына) расліны. Інтрадукавана больш за 500 відаў. Некат. віды (напр., валжанкі двухдольная і звычайная, дуброўка скальная, кізільнік алаунскі, сліва калючая, або цёрн, марошка прысадзістая) занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.

Лістападныя і вечназялёныя дрэвы, кусты, травы. Лісце чаргаванае, радзей супраціўнае, простае ці складанае. Кветкі правільныя, пераважна двухполыя ў гронкавых, мяцёлчатых або шчытковых суквеццях. Плады рознага тыпу — сухія або сакаўныя, шматлістоўкі, каробачкі, арэшкі, касцянкі, яблыкі. Харч., лек., эфіраалейныя, тэхн., кармавыя, меданосныя, дэкар. расліны.

Літ.:

Вульф Е.В. Малеева О.Ф. Мировые ресурсы полезных растений. Л., 1969. Жизнь растений. Т. 5 (ч. 2). М., 1982.

т. 13, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЕ́ЎСКІ (Валерый Мікалаевіч) (н. 20.6.1939, Мінск),

бел. рэжысёр, педагог. Засл. дзеяч маст. Беларусі (1976). Нар. арт. Беларусі (1995). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). З 1968 у Нац. т-ры імя Я.​Купалы (з 1973 гал. рэжысёр, з 1991 маст. кіраўнік). Адначасова выкладае ў Бел. АМ (з 1996 праф.). Творчасць Р. адметная паэтычнасцю, метафарычнасцю, філас. абагульненнямі, спалучэннем выразнай сцэн. формы з дакладнай распрацоўкай характараў. Сярод пастановак у т-ры імя Я.​Купалы: «Што той салдат, што гэты» Б.​Брэхта (1969), «Трыбунал» (1971), «Святая прастата» (1976) і «Пагарэльцы» (1980) А.​Макаёнка, «Лесвіца славы» Э.​Скрыба (1972), «Вясёлы тракт» Б.​Васільева (1973), «Брама неўміручасці» К.​Крапівы (1974; 2-я рэд. 1983), «Апошні шанц» В.​Быкава (1974), «Характары» паводле В.​Шукшына (1975), «Эшалон» М.​Рошчына (1976), «Мы, што ніжэй падпісаліся» А.​Гельмана (1979, апошнія тры з А.​Андросікам), «Святая святых» І.​Друцэ, «Аптымістычная трагедыя» У.​Вішнеўскага (абедзве 1977), «Плач перапёлкі» І.​Чыгрынава (1980), «Закон вечнасці» Н.​Думбадзе (1981), «Рэвізор» М.​Гогаля (1982), «Парог» (1983), «Радавыя» (1984, Дзярж. прэмія СССР 1985), «Князь Вітаўт» (1997), «Чорная панна Нясвіжа» (2000) А.​Дударава, «Бура» У.​Шэкспіра (1986), «Мудрамер» М.​Матукоўскага (1987, Дзярж. прэмія Беларусі 1988), «Страсці па Аўдзею» У.​Бутрамеева (1989), «Цынкавыя хлопчыкі» С.​Алексіевіч і Р. (1991), «Тры сястры» А.​Чэхава, «З нагоды мокрага снегу» паводле Ф.​Дастаеўскага (абодва 1992), «Ромул Вялікі» Ф.​Дзюрэнмата (1996) і інш. Паставіў спектаклі ў Гомельскім абл. драм. т-ры: «Страсці эпохі» паводле рамана «Завеі. Снежань» І.​Мележа (1989), «Суцяшальнік удоў» Д.​Марота і Б.​Рандоне (1998), «Каханая, павінен я памерці» паводле Э.​Растана (2000) і інш. Ажыццяўляе пастаноўкі таксама ў т-рах Расіі — «Характары» паводле Шукшына (Т-р камедыі, Ленінград, 1977), «Парог» Дударава (Якуцкі драм. т-р, 1987), «Надзежда Путніна, яе час, яе спадарожнікі» І.​Малеева (Т-р на Малой Броннай, Масква, 1988), «Суцяшальнік удоў» Марота і Рандоне (Рус. драм. башкірскі т-р, Уфа, 1999); Украіны — «Паўлінка» Я.​Купалы (Кіеўскі драм. т-р імя І.​Франко, 1982); Польшчы — «З нагоды мокрага снегу» (1991), «Рэвізор» (абодва Т-р імя А.​Венгеркі, Беласток, 1993); Славеніі — «Зацюканы апостал» Макаёнка (Славенскі нац. т-р, Марыбар, 1984); Эстоніі — «Рэвізор» (Рускі т-р, Талін, 1986); Паўн. Ірландыі — «Парог» Дударава (т-р «Luryc», Белфаст, 1989) і інш. На Бел. тэлебачанні паставіў спектакль «Па шчасце, па сонца» паводле твораў Я.​Купалы (1971), фільм-спектакль «Апошні шанц» паводле Быкава (1981).

Літ.:

Баравік Р.І. Рэжысура Беларусі: прабл. канцэптуальнасці спектакляў. Мн., 2000.

Н.​А.​Крывашэева.

В.М.Раеўскі.

т. 13, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)