Макра́дзь ’дажджлівае надвор’е’ (Інстр. I, асіп., КЭС, чачэр., Мат. Гом.), ветк. макрадзё ’макрата’ (Мат. Гом.); слаўг. макра́дзе, макра́дзь, дубр. мыкря́дзь ’балота, амшара, мокрае месца ля вытокаў рэчкі’ (Нар. словатв.), гродз., маг. мокрадзь ’мокрае месца, балота’ (Гарб.), рус. мо́кредь, мо́креть, мо́крядь ’мокрае надвор’е’, ’макрата’, славац. mokraď ’невялікае балота’, ’сырасць, макрата’, ’нягода’. Прасл. mokrʼadь (mokradь) /mokrědь утворана ад прыметніка mokrъ ’мокры’ і суф. ‑jadь. Слаўскі (SP, 1, 64). Да мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макроць ’макрата’ (расон., Шатал.) — адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑оць (< ‑ota пад уплывам макрадзь з суф. ‑jadь). Да мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макрыя́ць, макрая́дзь ’слата, непагадзь, макрэча’ (Др.-Падб., мядз., Нар. словатв., Крыў., Дзіс.) < макрыя́дзь; краснап. макрае́ддзе ’тс’ (Лемц. дыс.). Аформлена паводле макра́дзь (гл.), аднак застаецца няясным ‑ы‑. Да мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Макрадэча, стол. мокрадэ́ча, кобр., драг. мокротэ́ча ’мокрае (знізу) надвор’е, макрата’ (Нар. лекс.). Звонкае ‑д‑ (замест ‑Т‑) абумоўлена ўплывам макрадзь (гл.). Утварэнне (ад макрата) пры дапамозе суф. ‑эча < ‑otja характэрна для бел.-укр.-серб.-харв.-славен. арэалу (Трубачоў, Проспект, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макрата́ ’вада, вільгаць’, ’мокрае, дажджлівае надвор’е’ (ТСБМ, ТС, Інстр. I), жытк. макрота ’мокрае, гразкае, балоцістае месца’ (Мат. Гом.), укр. мокро́та ’аб дажджы, мокрым снезе, мокрае надвор’е’, рус. мокрота́ ’макрата’, н.-луж. mokšota, в.-луж. mokrota ’макрата’, ’макрадзь’, чэш., славац. mokrota, славен. mokrôta ’вільгаць, сырасць, макрота’, серб.-харв. мокро̀та, макед., балг. мокрота ’тс’. Прасл. mokrota — субстантывізаваны прыметнік з суф. ‑ta (з вакальным ‑o‑), які кантынууе і.-е. ‑tā (Слаўскі, SP, 1, 42). Да мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

макрата́ Увільготненае, вадзяное, гразкае або балоцістае месца (БРС). Тое ж макроцце, макра́дзь, макраццё, макра́дла, макра́нка, макра́ддзе, макры́шча, мо́кры́чча, (Слаўг.), мокрадзь (Гродз. Гарб. 220, Маг. пав. 1654 АЮЗР, XIV (дап. да т. 3), 312), макрае́ддзе (Краснап. Лемц. Дыс.), мокрае (Бых.), макрота (БРС).

в. Мокрадзь Лаг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)