Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
макацёр, -катра́м. (горшок для растирания мака) мако́тра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
макацёр, макатра, м.
Гліняная пасудзіна, вузкая ўнізе і шырокая зверху, у якой звычайна труць мак, ільняное і канаплянае семя і інш. [Арына] пякла ячменныя бліны і разам церла ў макатры мак.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Макацёр 3/342; 6/549; 8/520
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАЦЁР,
у беларусаў ганчарны выраб; глыбокая гліняная пасудзіна са слабапрафіляваным тулавам і шырокім вусцем, якая служыла для расцірання маку і інш. прадуктаў, а таксама для гатавання ежы ў печы, заквашвання цеста і інш. Пасудзіны, падобныя формаю да М., вядомы па археал. раскопках з жал. веку. Бытаваў паўсюдна да сярэдзіны 20 ст. пад рознымі назвамі: макотра, макацёрка, цёрла, вярцеха, вярцянка, мяліца і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Макацёр, макоцер, макаце́р, макацёрт, макоцёр, мыкацёр, макацёрчык ’гліняная пасудзіна, у якой звычайна труць мак, ільняное і канаплянае семя, збіраюць смятану, пякуць бабку’ (ТСБМ, Грыг., Юрч., Мал., Мядзв., Жд. 1, Нас., Касп., Бяльк., Растарг., нараўл., Арх. IV, Бір. Дзярж.; Нар. сл.; З нар. сл., Сл. ПЗБ, Ян., ТС). Укр.макотерть ’тс’. Прасл.makotьrtь, makoterъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 259–260). Гл. яшчэ макатра́. Мядзведскі памылкова ад мука і тереть. Да мак (гл.). Сюды ж макацёр ’нязграбная прычоска, якая робіць галаву падобнай на макацёр’ (Жд. 1, Некр.), укр.макоти́ря ’нізка падстрыжаная галава’, а таксама ветк., карм.макацёрчык ’гаршчок з вушкамі’ (Мат. Гом.), рэч.макацёрачкі ’спарыш’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
маки́траж.макацёр, -катра́м., цёрла, -ла ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
макі́тра, ‑ы, ж.
Абл.Макацёр. Насця .. паставіла на стол макітру тварагу са смятанай і скварак трохі падсмажыла.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Макі́тра ’макацёр’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., чачэр., Мат. Гом.), макотра (Мал., Мат. Гом., Ян.), ’вялікі макацёр’ (Вяр.—Крыв.), палес.маке́тра, макотра, макітра, макутра, макэтра, макытра ’макацёр для захоўвання смятаны, масла, для збівання масла, складвання аладак, галушак’ (Дразд., З нар. сл.), макітрык, макотрык ’тс’ (Мат. Гом.). Да макатра, макацёр (гл.).