МАЗУРЭ́НКА (Анатоль Мітрафанавіч) (21.3.1940, пас. Гарадок Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 30.3.1994),

бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Д-р тэхн. н. (1984), праф. (1987). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1961). З 1963 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы высокага ціску, даследаванні фазавых пераўтварэнняў у нітрыдзе бору і вугляродзе, сінтэзе звышцвёрдых полікрышт. матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.

Тв.:

Алмазообразование и взаимодействие в системе углерод-бор при высоких давлениях и температурах (у сааўт.) // Неорганические материалы. 1995. Т. 31, № 1.

Г.​В.​Гатальскі.

т. 9, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мазурэнка Я. 2/139

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мазурэнка А. М. 12/464

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

канспіраты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць канспіратыўнага. Але, з другога боку, нам абрыдзела наша стоенасць і канспіратыўнасць. Капітан Мазурэнка патрабуе, каб мы [разведчыкі] не сыходзіліся разам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Лічба «5». // Разм. Назва розных прадметаў, якія нумаруюцца гэтай лічбай (трамваяў, аўтобусаў і пад.).

2. Адзнака паспяховасці ў пяцібальнай сістэме, якая абазначае «выдатна». Звычайна за вучнем замацоўваецца ў школе стандарт — троечнік, чацвёрачнік, выдатнік. А ў Тамары былі пяцёркі і тут жа тройкі. Ермаловіч.

3. Разм. Колькасць 5; пяцёра. Падзяліўшы групу напалам, .. [Шыбаеў] пакінуў пяцёрку байцоў у лесе паблізу дарогі. Краўчанка. // Група, якая складаецца з пяці чалавек або з пяці прадметаў. [Мікола:] — Мазурэнка сказаў расшырыць арганізацыю. Браць правераных. Уключаць у пяцёркі. Так, каб адзін другога не ведалі, а толькі таго, хто дае заданне. Навуменка.

4. Разм. Грашовы знак або сума ў пяць рублёў. Калі дзялілі каравай, на талерку клаў кожны, колькі мог. Палажыў і Якаў цэлую пяцёрку. Чарнышэвіч. [Соня] разгладжвала пакалечаных рублёўкі, траячкі, пяцёркі. Корбан.

5. Ігральная карта, якая мае пяць ачкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)