магніта-

(гр. magnetes = магнетычны)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «магнітныя з’явы».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

магніта...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «магніт», «магнітны», напрыклад: магнітаоптыка, магнітаэлектрычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магнеты́зм, -у, м.

Сукупнасць з’яў, звязаных з дзеяннем магніта.

Зямны м.

|| прым. магнеты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магні́т

‘прылада, рэч’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. магні́т магні́ты
Р. магні́та магні́таў
Д. магні́ту магні́там
В. магні́т магні́ты
Т. магні́там магні́тамі
М. магні́це магні́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

намагні́ціць, -нічу, -ні́ціш, -ні́ціць; -ні́чаны; зак., што.

Надаць якому-н. целу якасці магніта.

Н. сталёвы стрыжань.

|| незак. намагні́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намагні́ціцца, ‑ніціцца; зак.

Атрымаць якасці магніта. Жалеза намагніцілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намагні́ціць, ‑нічу, ‑ніціш, ‑ніціць; зак., што.

Падаць якасці магніта. Намагніціць сталёвы стрыжань.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магні́ціць, ‑нічу, ‑ніціш, ‑ніціць; незак., што.

Надаваць чаму‑н. уласцівасці магніта. Магніціць стрэлку компаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕАФО́Н (ад геа... + ...фон),

прыёмнік гукавых хваль, што распаўсюджваюцца ў верхніх слаях зямной кары. Найб. дасканалыя геафоны (разведачныя сейсмографы) маюць эл.-мех. пераўтваральнікі, з дапамогай якіх ваганні глебы пераўтвараюцца ў ваганні эл. току, узмацняльнікі сігналаў і рэгістравальныя шлейфавыя асцылографы. Геафон з адчувальным элементам з п’езакварцу наз. п’езагеафонам. Выкарыстоўваюцца пры акустычнай разведцы горных парод, у вайсковай справе (выяўленне сапёрных работ праціўніка), у горнавыратавальнай службе (адчувальныя элементы геамагнітафонаў) і інш.

Электрамагнітны геафон: 1 — корпус; 2 — магніт (інертная маса); 3 — наканечнік магніта; 4 — зменны зазор паміж наканечнікам магніта; 5 — электрамагніт; 6 — спружынная падвеска.

т. 5, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

магні́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магніта. Магнітная сіла.

2. Які мае ўласцівасць магніта; намагнічаны. Магнітны жалязняк. Магнітная сталь.

•••

Магнітнае поле гл. поле.

Магнітнае схіленне гл. схіленне.

Магнітная анамалія гл. анамалія.

Магнітная бура гл. бура.

Магнітная стрэлка гл. стрэлка.

Магнітны мерыдыян гл. мерыдыян.

Магнітны момант гл. момант.

Магнітны полюс гл. полюс.

Магнітны экватар гл. экватар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)