магматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. магматы́чны магматы́чная магматы́чнае магматы́чныя
Р. магматы́чнага магматы́чнай
магматы́чнае
магматы́чнага магматы́чных
Д. магматы́чнаму магматы́чнай магматы́чнаму магматы́чным
В. магматы́чны (неадуш.)
магматы́чнага (адуш.)
магматы́чную магматы́чнае магматы́чныя (неадуш.)
магматы́чных (адуш.)
Т. магматы́чным магматы́чнай
магматы́чнаю
магматы́чным магматы́чнымі
М. магматы́чным магматы́чнай магматы́чным магматы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

магматы́чны магмати́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да магмы, складаецца з магмы. Магматычная парода. // Як магма; расплаўлены. Магматычны стан пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́гма, -ы, ж.

Расплаўленая маса, якая ўтвараецца ў глыбінях Зямлі.

|| прым. магматы́чны, -ая, -ае.

Магматычныя горныя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Магматычны цыкл 3/409

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

магмати́ческий магматы́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распла́ў, ‑плаву, н.

Спец. Аднародная вадкая сумесь расплаўленых рэчываў. Магматычны расплаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плутон,

магматычны масіў у верхніх слаях зямной кары.

т. 12, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНАЛЬЦЫ́М

(ад грэч. analkis слабы),

пародаўтваральны мінерал падкласа каркасных сілікатаў (група цэалітаў), Na2[AlSi2O6]2·2H2O. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі, зярністыя масы, друзы, жэоды і інш. Бясколерны ці белы, шэры, зеленаваты, ружовы. Празрысты да амаль непразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6; крохкі. Шчыльн. 2,2—2,3 г/см³. Па паходжанні гідратэрмальны, радзей магматычны, таксама аўтыгенны мінерал у азёрных адкладах, гліністых сланцах, пясчаніках. На Беларусі выяўлены ў значнай колькасці (да 20—30%) у пародах верхняга пратэразою, як акцэсорны мінерал — у адкладах дэвону, карбону і інш.

Анальцым.

т. 1, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КІЯ ГЕ́ЙЗЕРЫ

(Great Geysers),

геатэрмальнае радовішча ў ЗША, штат Каліфорнія, на Пн ад г. Сан-Францыска, у Даліне Вялікіх Гейзераў, найб. ў свеце. Пл. 55 км². Крыніцай цяпла радовішча лічаць магматычны ачаг (або сістэму ачагоў) плейстацэнавага ўзросту на глыб. 5—8 км. Разведка радовішча з 1921. Прагнозныя запасы пары ў разведанай частцы могуць забяспечыць работу электрастанцый магутнасцю больш за 1000 МВт. Глыб. свідравін у асн. 1500—1800 м, паравая фаза існуе да глыб. 2000—3000 м. Т-ра пары 200—260 °C. У 1960 пабудавана першая гідратэрмальная цеплаэлектрастанцыя (ГеаЦЭС) магутнасцю 12,5 МВт. Агульная магутнасць электрастанцый на радовішчы больш за 900 МВт (1981).

т. 4, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)