~няя дабрата́ — дурата́ — посл. доброта́ без ра́зума вредна́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лі́шні, ‑яя, ‑яе.
1. Які перавышае патрэбную ці ўстаноўленую колькасць, норму. Лішні экземпляр кнігі. Лішнія грошы. □ [Гарлахвацкі:] Па-мойму, цёця Каця, вы лішнюю плошчу падмятаеце...Крапіва.// Празмерны, залішні. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых вокан, не прапускаюць у дом лішняга сонца.Лужанін.[Егер] трымаў сябе вельмі асцярожна, не дазваляючы сабе ніводнага лішняга руху.В. Вольскі.
2. Такі, без якога можна абысціся; непатрэбны. [Дзіміна:] Кашын патрэбен быў пры штурмаўшчыне. Пры рытмічнай жа рабоце ён лішні.Карпаў.// Непажаданы. Марыля зрабілася зусім чужой і лішняй у .. хаце.Брыль.Сцёпка дастаў з кішэні некалькі памятых лісткоў, азірнуўся, каб не было лішніх сведак.Колас.
3. Дадатковы, дабавачны. — Маленькі агонь можна і ў будане трымаць. — Дым будзе, ды і месца для яго лішняе трэба.Маўр.
•••
Без лішніх слоўгл. слова.
Лішняя капейкагл. капейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)