лісі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. лісіца.

2. Ядомы пласціністы грыб жоўтага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лісі́чка

‘грыб’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лісі́чка лісі́чкі
Р. лісі́чкі лісі́чак
Д. лісі́чцы лісі́чкам
В. лісі́чку лісі́чкі
Т. лісі́чкай
лісі́чкаю
лісі́чкамі
М. лісі́чцы лісі́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лісі́чка ​1, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да лісіца ​1 (у 1 знач.); маладая ліса.

лісі́чка ​2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Ядомы грыб жоўтага колеру. Кошыкі і паравы к поўдню напаўняліся .. прысадзістымі лісічкамі, чырвонагаловымі цыбатымі падасінавікамі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лісі́чка​II ж. бат. (грыб) Pfífferling m -(e)s, -e; Éierpilz m -es, -e, Gélbling m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

chanterelle

[,ʃæntəˈrel]

n.

лісі́чка f. (грыб)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

lisica

ж.

1. заал. ліса, лісіца;

2. (грыб) лісічка (Alopecurus L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Страчо́к ‘грыб, які мае карычневую шапку, часткова зрослую з ножкай’ (ТСБМ, ЛА, 1), ‘глузд веснавы, Gyromitra esculenta Fr.’, ‘смаржок, Morchella’ (Сярж.–Яшк.), старчо́к, тарчо́к ‘тс’ (там жа), стро́чка ‘грыб Gyromitra’ (петрык., там жа). Параўн. укр. строчо́к ‘грыб Gyromitra esculenta Fr.; лісічка звычайная, Cantharellus cibarius Fr.; грыб сядловіца, Helvella Fr.’, рус. строчо́к ‘грыб Gyromitra esculenta’, строчёк ‘від смарчка, Helvella mitra’, польск. stroczek ‘лісічка’, ‘грыб Merulius’, чэш. stroček ‘лісічка’, паводле Махэка₂ (582), з польск. stroczek. Не вельмі ясна, фармальна да страка́ (гл.), але падставы намінацыі не зусім зразумелыя; магчыма, звязана з строчка ‘стужка, фальбона’ (гл.), польск. stroka ‘галун, шляк, абрамленне, фалда’, што адпавядае знешняму выгляду грыбоў. ЕСУМ (5, 450) прапануе рэканструкцыю прасл. дыял. *stročьkь, што звязана з *strokъ са значэннем ‘укол’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кантарэлю́ля

(н.-лац. cantharellula)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце ў імшыстых хваёвых лясах; ядомы; лісічка шэрая пукатая.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіграфаро́пс

(н.-лац. hygrophoropsis)

шапкавы базідыяльны грыб сям. свінухавых, які расце ў лясах на гнілой драўніне і каля пнёў; лісічка несапраўдная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Смаля́нка 1 ‘смолка, Viscaria viscosa Aschers’ (Шат., Кіс., Сцяшк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ‘зязюльчын светнік, Coronaria flos cuculia L.’ (Кіс., Жыв. сл.), смаля́нка, смалёўка ‘травяністая расліна сямейства гваздзіковых з белымі, ружовымі, чырвонымі кветкамі’ (ТСБМ). Да смаляны < смала 1 з суф. ‑к‑, параўн.: смалянка ліпне, як смала (Сл. ПЗБ). Далей гл. смолка.

Смаля́нка 2 ‘гатунак груш’ (ТСБМ, Мат. Гом.), смоля́нка ‘гатунак груш і яблыкаў’ (ТС). Параўн. польск. smolanka, чэш. мар. smoľenka, славац. smolnatka ‘гатунак груш’. Да смала 1; паводле Махэка₂ (563), таму, што гэтыя грушы, як толькі пачынаюць гнісці, становяцца ўнутры чорнымі, як смала.

Смаля́нка 3 ‘пацук з доўгім хвастом’ (Байк. і Некр.), смалля́нка, смыля́нка, смыльня́нка ‘пацук’ (Нас., Шымк. Собр., Касп., Бяльк., ЛА, 1), смальчу́г ‘пацук (самец)’ (З нар. сл.), смалю́га ‘пацук’ (Мат. Маг.). Да смала 1, смаляны; першапачаткова, відаць, ‘чорны пацук’.

Смаля́нка 4 ‘паганы грыб’ (Мат. Гом.). Польск. smolucha ‘атрутны грыб’. Да смала 1, смаляны, відаць, паводле колеру.

Смаля́нка 5 ‘грыб лісічка’ (брэсц., Сярж.–Яшк.; Сл. Брэс.), смоля́нкі, смоло́вікі ‘лісічкі’ (ТС). Да смаліна ‘сасна’ (гл.), смаловы ‘сасновы’ і, далей, да смала 1 (гл.), відаць, па месцы вырастання, параўн. іншыя назвы сасня́нка, падсо́снаўка (Сярж.–Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)