Лі́на

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Лі́на Лі́ны
Р. Лі́ны Лі́н
Д. Лі́не Лі́нам
В. Лі́ну Лі́н
Т. Лі́най
Лі́наю
Лі́намі
М. Лі́не Лі́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лі́на лі́ны
Р. лі́ны лі́н
Д. лі́не лі́нам
В. лі́ну лі́ны
Т. лі́най
лі́наю
лі́намі
М. лі́не лі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́на ж. бечева́, кана́т м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́на, ‑ы, ж.

Тоўстая вельмі моцная вяроўка, канат з валокнаў ці дроту. Стальная ліна. Пяньковая ліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́на ж. гл. канат; трос

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лі́на

(польск. lina, ад с.-в.-ням. line)

тоўсты канат з валокнаў ці дроту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лі́на ’тоўстая, вельмі моцная вяроўка, канат з валокнаў ці дроту’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.), лі́ня ’тс’ (бых., Рам. 8), лы́на ’трос’ (Клім.), ліна, лі́ня ’вяроўка, па якой паднімаюць вулей на дрэва або пчаляры самі лазяць на дрэва’ (Анох., Сержп. Бортн.; ганц., ашм., З нар. сл.; круп., Сл. паўн.-зах.), воран., астрав. ліпка ’тс’ (З нар. сл.), ліна́, лі́на, лы́на ’вяроўка, на якой трымаецца паром’ (Маш., Масл.), ліня́ ’тс’ (Бяльк., Яруш.), лі́нька ’тс’ (Сцяшк., прынямонск., Нар. лекс.), ’дрот, якім звязваюць бярвенні ў плытах’ (Сцяшк.). Ст.-бел. лина ’вяроўка, канат’ (з XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lina ’тс’, якое з с.-в.-ням. līne ці са ст.-в.-ням. līna (герм. lina‑ ’лён’) (Слаўскі, 4, 262; Чартко, Пыт. мовазн. і метод., 117; Жураўскі, Бел. мова, 61).

Лі́на2 ’лянота’ (Бяльк.). Узнікла з лянота з лі‑ (дысімілятыўнае аканне), як красакрасата́, кісяякіслата́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліна В. 10/602

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лі́н

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Лі́н Лі́ны
Р. Лі́на Лі́наў
Д. Лі́ну Лі́нам
В. Лі́на Лі́наў
Т. Лі́нам Лі́намі
М. Лі́не Лі́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бечева́ вяро́ўка, -кі ж., лі́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)