ліле́йны, -ая, -ае.

1. гл. лілія.

2. перан. Пяшчотны і белы, як лілія (уст., высок.).

Лілейныя грудзі.

|| наз. ліле́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліле́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ліле́йны ліле́йная ліле́йнае ліле́йныя
Р. ліле́йнага ліле́йнай
ліле́йнае
ліле́йнага ліле́йных
Д. ліле́йнаму ліле́йнай ліле́йнаму ліле́йным
В. ліле́йны (неадуш.)
ліле́йнага (адуш.)
ліле́йную ліле́йнае ліле́йныя (неадуш.)
ліле́йных (адуш.)
Т. ліле́йным ліле́йнай
ліле́йнаю
ліле́йным ліле́йнымі
М. ліле́йным ліле́йнай ліле́йным ліле́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ліле́йны лиле́йный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.

Цыбульная расліна сямейства лілейных з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі ў выглядзе звона.

Белая л.

|| прым. ліле́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лиле́йный ліле́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

liliowy

1. ліловы;

2. лілейны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БЯЛЮ́К

(Anthericum),

род кветкавых раслін сям. асфадэлавых. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічнай Афрыцы і на Мадагаскары, таксама ў субтропіках і ва ўмераных абласцях Еўропы і Амерыкі. На Беларусі трапляецца бялюк галінасты (А. ramosum), што расце ў хваёвых і мяшаных лясах, дубровах, на ўзлесках і ў хмызняках на паўн.-ўсх. мяжы арэала. Як інтрадукаваны вырошчваецца бялюк лілейны (А. liliago).

Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным слабагалінастым сцяблом і кароткім карэнішчам. Лісце прыкаранёвае, вузкалінейнае, жалабатае. Кветкі белыя ў мяцёлках ці гронках. Плод — скурастая шарападобная каробачка. Лек. і дэкар. расліны.

т. 3, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)