лёт гл. ляцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лё́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. лё́т
Р. лё́ту
Д. лё́ту
В. лё́т
Т. лё́там
М. лё́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лёт лёт, род. лёту м.;

лови́ть (хвата́ть) на лету́ лаві́ць (хапа́ць) на ляту́;

стреля́ть (бить) в лёт охот. страля́ць (біць) на ляту́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лёт (род. лёту) м. лёт;

л. пчоллёт пчёл;

з лёту — с разбе́га;

на ляту́ — на лету́;

лаві́ць (хапа́ць) на ляту́ — лови́ть (хвата́ть) на лету́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лёт, ‑у, М лёце і на ляту́, м.

Дзеянне паводле дзеясл. лётаць (гл. лятаць у 1 знач.) і ляцець (у 1–5 знач.). Дзеці доўга пазіралі за лётам шэршняў. Рылько. Здаецца, думак быстры лёт выразна кожнаму чуцён — такая ціш. Вялюгін. Варанецкі хапаецца за білы, ловіць лейцы, каб спыніць лёт .. коней. Дуброўскі.

•••

З лёту — з разбегу, хутка рухаючыся. З лёту Верачка абхапіла Барыса, прытулілася да яго грудзей. М. Ткачоў.

Лавіць на ляту гл. лавіць.

На ляту — у час лёту, руху ў паветры. [Талімон:] — Былі зімы, што ад марозу дух займае.., птушка на ляту падае... Кулакоўскі.

Страляць (біць) у лёт гл. страляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёт м. Flug m -(e)s, Flüge;

тры́ гадзі́ны лёту drei Flgstunden;

з лёту mit nlauf;

на ляту́ лаві́ць [хапа́ць] im Flge erfssen [begrifen*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Лёт ’палёт’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, ТС), лётам ’бягом’ (лаг., Жд. 2), ’вельмі хутка’ (ТС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), лётка ’хутка’ (Сцяшк.), лётма ’летуны адзін за адным’ (Нас.), лётыньнялёт’ (Бяльк.). Лексема лёт ёсць ва ўсіх сучасных слав. мовах, аднак, мяркуецца (Слаўскі, 4, 335; Фасмер, 2, 488), што гэта другаснае аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да лётаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёт, палёт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ляце́ць, лячу́, ляці́ш, ляці́ць; ляці́м, ляціце́, ляця́ць, ляці́; незак.

1. Перамяшчацца, рухацца ў паветры.

Бусел ляціць над лугам.

Ляцяць самалёты.

2. Тое, што і імчацца.

Ляціць тройка ўдалая.

3. Падаць уніз (разм.).

Л. пад адхон.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пра час, які хутка праходзіць.

Час ляціць.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка ламацца, ірвацца, расходавацца (разм.).

Ляціць адзежа на ім.

6. перан. Імкнуцца куды-н., да каго-н. (думкамі, душой і пад.).

Л. думкамі ў сваё мінулае.

|| зак. паляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -ляціце́, -ляця́ць; -ляці́ (да 3 і 5 знач.).

|| наз. лёт, -у, М лёце, на ляту́, м. (да 1 знач.; спец.).

На ляту

1) у час лёту, руху ў паветры;

2) мімаходам, на скорую руку, наспех (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АДМІРА́Л (Vanessa atalanta),

насякомае атр. матылёў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца на палянах, лугах, берагах ручаёў, уключаны ў Чырвоную кнігу.

Размах крылаў да 6 см. Пярэднія крылы зверху чорныя з белымі плямкамі і чырвонай косай палоскай (адсюль назва), заднія — чорныя, з чырвонай палоскай на краі. Лёт у ліп.вер., тых, што перазімавалі, — у маі. Вусені развіваюцца ў чэрв.жн. на лісці крапівы і чартапалоху.

Адмірал і яго вусень.

т. 1, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)