Лёгма (ляжаць), ле́гма, лі́гма, логма, ле́жма ’лежачы’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Укр. легма, лігма, лежма, лежмом, лезьма (лежати), рус. лёгма лежать, польск. люблінск. legma leżeć, славен. lę̑goma. Да легчы, ляжаць < legti (Слаўскі, 4, 117). Суфікс ‑ъma т. скл. даволі часта ў бел. гаворках утварае падобныя прыслоўі з інфінітывам: крычма крычаць, бегма бегчы, драг. прісьма просэ́тэ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ланава́цца ’ленавацца’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Да лень, лянота (гл.). Супастаўленне л — лʼ на бел. моўнай тэрыторыі з’яўляецца характэрным: клуня — клюня, лаушэнь — леу‑ шня, логма — лёгма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ложны ’пахілы’ (віл., глыб., Сл. ПЗБ). Утворана ад асновы log‑ (> ložь‑nъ), як падоўжны. Варыянт ложмы ’пакаты, спадзісты’ (Сцяшк.; КЭС, лаг.) узнік пад уплывам семантычна блізкага стромы або ў выніку ад’ідэацыі прыслоўя ложма (Сл. ПЗБ), лёгма (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лог ’шырокі, доўгі яр з адхоннымі схіламі’ (ТСБМ), ’даліна, нізіна, лагчына’ (Гарэц., Касп., Яруш., Сцяшк.; саліг., КЭС; віл., барыс., раг., Сл. ПЗБ), ’гразкая частка дарогі праз луг’ (Мат. Бых.), ’сенажаць, нізіна’ (ТС), ’вузкі кавалак сенажаці паміж палеткамі’ (КЭС, лаг.), ’лагчына з хмызняком’ (Ян.), навагр. ’раздолле’ (КЭС). З аналагічнымі значэннямі — у рус. і ст.-рус. мовах. Укр. лог, ліг ’логавішча’, серб.-харв. ло̑г ’тс’, ’ляжанне’, балг. лог ’прынада’. Прасл. logъ < ležati (Слаўскі, 5, 256–257; Фасмер, 2, 509). Параўн. бел. навагр., слонім. логма (і лёгма) ляжаць (Нар. сл., Нар. словатв.), палес. логом лежаць ’нерухома, не маючы сіл падняцца’, логоваць ’ляжаць аблогам’ (ТС), серб.-харв. лежи логом ’ляжыць нерухома’. І.‑е. адпаведнікі: ст.-грэч. λόχος ’засада’, ст.-нарв. log ’месца ляжання’, гальск. logan ’магіла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)