ляўко́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

Садовая травяністая расліна сямейства крыжакветных з пахучымі кветкамі рознай афарбоўкі, сабранымі ў гронкі.

|| прым. ляўко́ніевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляўко́нія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ляўко́нія ляўко́ніі
Р. ляўко́ніі ляўко́ній
Д. ляўко́ніі ляўко́ніям
В. ляўко́нію ляўко́ніі
Т. ляўко́ніяй
ляўко́ніяю
ляўко́ніямі
М. ляўко́ніі ляўко́ніях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ляўко́нія ж., бот. левко́й м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ляўко́нія, ‑і, ж.

Аднагадовая або двухгадовая травяністая дэкаратыўная расліна сямейства крыжакветных з пахучымі кветкамі рознай афарбоўкі, сабранымі ў гронкі; мацыёла.

[Грэч. leukos — белы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляўконія

т. 9, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ляўко́нія ж бат гл мацыёла

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ляўко́нія

(ад гр. leukos = белы + ion = фіялка)

травяністая расліна сям. крыжакветных з пахучымі кветкамі розных колераў у гронках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Усх. Азіі і Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; мацыёла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Ляўконія ’мацыёла, Matthiola R. Br.’ (ТСБМ, Кіс.). З польск. lewkonia (як piwonia) з lewkoja ’тс’ (Брукнер, 678; Слаўскі, 4, 189–190). Да ляўкой (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мацыёла, ‑ы, ж.

Тое, што і ляўконія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

левкой м. ляўко́нія, -ніі ж., мацыёла, -лы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)