ля́скаўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ля́скаўка ля́скаўкі
Р. ля́скаўкі ля́скавак
Д. ля́скаўцы ля́скаўкам
В. ля́скаўку ля́скаўкі
Т. ля́скаўкай
ля́скаўкаю
ля́скаўкамі
М. ля́скаўцы ля́скаўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ля́скаўка1 ’смалёўка, Silene cucubalus Wib.’ (брэсц., Кіс.; лельч., Арх. ГУ), тураў. ля́скоўка ’тс’ (ТС), а таксама ’палявая мята’; асіп. ’званец, Rhinanthus L.’ (Сл. ПЗБ). Да ля́скаць (гл.) — надзьмуты падвяночак гучна лопаецца, калі яго злавіць пальцамі. Аналагічна паўд.-чэш. praskavec (< praskati ’лопацца, трэскацца’), славац. pukaía (< pukať ’тс’), польск. trzaskawka (< trzaskać ’тс’).

*Ля́скаўка2, ля́скоўка ’плавальны пузыр у рыбы’ (ТС). Да ляскаць ’трэскацца’ (гл.).

*Ля́скаўка3, ля́скоўка ’падлешчык’ (ТС). Да ле́скаўка (гл.).

Ля́скаўка4 ’палоска кары, раздвоеная з аднаго канца для перадачы тонкага гука пры гульні «ляшчоткі»’, ’гульня «ляшчоткі»’ (Нас.). Роднаснае з польск. laskować ’выразаць жалабы’, ’аздабляць дранкай, ляскамі, прутамі’, ’рыфляваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

packa

ж. мухабойка; ляскаўка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ласкавіцаляскаўка, Silene cucubalus Wil.’ (брэсц., Кіс.). Відавочна, узнікла ў выніку кантамінацыі ляскаўка і лускаўка (ль‑∼л‑). Назвы гэтай расліны ў іншых мовах звязаны з паняццем ’ляпіцца, прыліпаць’ (укр. смолянка, смолявка3 бел. смолка, польск. leрпіса) або з ’ляскаць’ (бел. ляскаўка, польск. trzaskawka, паўд.-чэш. praskavec). Такім жа чынам узнікла і бел. ласкаўка ’тс’ (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луснец ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib.’ (віц., Кіс.; Бел. зельн.). Славен. lûsnec ’таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’ Да лу́снуць (< лу́скаць2). Аб суфіксе ‑ец гл. Сцяцко (Афікс. наз., 39–40). Гл. таксама лускавіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лускаві́ца ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib’. (брэсц., Кіс.), лускаўка ’тс’, ’Silene inflata’ (Кіс., Бел. зельн.). Да лускаць2 (гл.). Названа паводле нібы надзьмутага падвяночка, які, калі націснуць на яго, гучна трэскаецца’ (Махэк, Jména, 79), параўн. чэш. praskavec (< praskati = ’трэскацца’), польск. trzaskawka ’тс’. Гл. таксама луснец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыпушка ‘смалёўка, Silene cucubalus Wib.’ (Кіс.), скрыпу́ха ‘скрыпень’ (Сл. ПЗБ), укр. дыял. скрипуха ‘зубнік, Crepis L.’. Польск. skrzypkaляскаўка, Silene inflata L.’, паводле Варш. сл., паходзіць ад skrzyp ‘скрып’, што, відаць, суадносіцца з іншымі назвамі — за́ячча капу́ста, рус. за́ячья капу́ста, паралельныя да назваў ад кораня скрып‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кале́нік ’расліна ляскаўка, Silene cucubalus’ (віц., Кіс.). У іншых мовах адпаведнікаў як быццам няма. Не вельмі яснае паходжанне, магчыма, да калоць, параўн. рус. алан. колетуха ’расліна Cirsium, чартапалох’. Што датычыць семантыкі, падставы для такога меркавання ёсць — у некаторых відаў Silene як лісце, так і плады пакрыты восцю. Параўн. яшчэ рус. дыял. колкий у назвах раслін, у якіх ёсць калючкі, рожкі і да т. п., гл. СРНГ, 14, 137. Не выключана таксама, што тут утварэнне ад калоць ’расшчапляць і да т. п.’; семантыку тлумачаць нар. сінонімы: бел. ляскаўка. лускаецца, луснец, рус. хлопушка і да т. п. Гэтыя супастаўленні, аднак, не вельмі дакладныя. Магчыма, неабходна меркаваць аб утварэнні ад калець (Сколеть), параўн. калелая як назва хваробы (гл. ніжэй). Словаўтваральна гэта было б больш надзейна (*колетная трава), параўн. зах.-сіб. каленная ’расліна Dracoccphalum thymiflorum, змеегалоўнік’ — лекавы сродак ад радзімае, прыладка (хваробы ў маленькіх дзяцей), які суправаджаецца сутаргамі. Аднак рускі прыклад двухсэнсоўны, паколькі семантыка лацінскай назвы сведчыць хутчэй на карысць першай прапанаванай версіі. Магчымая сувязь з каляя не пераконвае па семантычных прычынах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

łapka

łapk|a

ж.

1. лапка;

kurze ~i перан. курыныя лапкі (зморшчыны каля вачэй);

2. ляскаўка;

3. пастка;

~a na myszy — мышалоўка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

По́каць ’лопацца (пра пупышкі), перыць бялізну’ (Сл. ПЗБ), ’без меры есці ці піць’, ’рвацца; надрывацца’, ’раздувацца (ад гневу)’: цебе сянни покаець (Нас.), по́кыць ’лопаць, гучна ляскаць; прагна есці’ (З нар. сл.), покнуць ’трэснуць, лопнуць’ (Варл.), ’разбіць’ (Сл. ПЗБ), ’выцяць’ (Бяльк.), по́кацца ’лопацца, трэскацца’ (Касп.), ’распускацца (пра пупышкі)’ (Варл.), по́кала ’пражора’ (Бяльк.). Укр., рус. покать ’стукаць, калаціць’, палаб. păkně ’падае’, славен. pókati ’ляскаць, грымець’, балг. по́кам ’стукаць’, макед. по́кнуват са ’трэскацца (пра вусны)’. Ад гукапераймальнага *pokъ (*pukъ): пок ’гук падзення; гук стрэлу’ (Юрч. СНЛ), ’гук трэскання’ (Нас.), покаўкаляскаўка’ (Нас.), рус. пок ’гук пры разрыве; трэск’, славен. pòk ’трэск’ (параўн. Цвяткоў, Запіскі, 69; БЕР, 5, 482; Сной, 463). Гл. пукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)