Ляні́шча1, льяні́шча ’месца, дзе рос лён’, ’трава, якая засталася пасля льну’ (віл., Жыв. сл., смарг., Шатал., Сл. ПЗБ), макед. лениште ’тс’. Прасл. lenišče. Да ільні́шча, лён (гл.).

Ляні́шча2 ’скінутая гадзюкай ці вужом скура ў час лінькі’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Да лінёвішча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лінёвішча ’выпоўзіны, злінялая скура вужа ці гадзюкі’ (Бяльк.), лельч. лінёвішчэ (Нар. лекс.), ліновішчэ (ТС; стол., Сл. паўн.-зах.), лях., іўеў. ліновішча, ганц. ліновіско ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. линовище, зах. ліновище, ліновиско, рус. устарэлае линовище ’тс’. Усх.-слав. ізалекса. Да ліня́ць (гл.). Параўн. яго прасл. варыянты: linjati, linati, liněti і ітэратыў linovati (> серб.-харв. ‑linjévati), ад якога і ўзніклі прыведзеныя вышэй бел. словы. Такі ж суфікс мае і іўеў. леняві́шча ’тс’, утворанае ад ⁺ленявы, звязанае чаргаваннем з lěn‑ (параўн. люб. леня́не, іўеў. ляні́шча ’выпоўзіны’, укр. ліни́тися ’ліняць’) побач з lěv‑ (параўн. славен. levíšče ’выпоўзіны’, leviti se і інш.) (Фасмер, 2, 499).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)