ляну́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ляну́шка ляну́шкі
Р. ляну́шкі ляну́шак
Д. ляну́шцы ляну́шкам
В. ляну́шку ляну́шкі
Т. ляну́шкай
ляну́шкаю
ляну́шкамі
М. ляну́шцы ляну́шках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ляну́шка, лянушкі ’ландыш майскі, Convallaria majalis’ (гродз., Кіс.). Запазычана з польск. мовы, параўн. ст.-польск. lanuszka (XVI ст.), lanoszka (XV ст.) ’тс’ (аб ім гл. Слаўскі, 4, 47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляну́ха1 ’страва з бульбы і свежай капусты, забеленая малаком’ (полац., ушац., Нар. сл., Нар. лекс., Касп.; паст., рас., пух., Сл. ПЗБ; брасл., Бел. хр. дыял.). Да ляны́ (гл.).

Ляну́ха2 ’прыступка каля ляжанкі печы’ (ушац., Нар. сл.; Касп.), лянушка ’пяколак (з боку печы)’ (рас., Шатал.; Касп.). Да ляны́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)