ляво́ніха, -і, ДМ -нісе, ж.

Беларускі парны народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.

Танцуюць імклівую лявоніху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ляво́ніха

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Ляво́ніха Ляво́ніхі
Р. Ляво́ніхі Ляво́ніх
Д. Ляво́нісе Ляво́ніхам
В. Ляво́ніху Ляво́ніхі
Т. Ляво́ніхай
Ляво́ніхаю
Ляво́ніхамі
М. Ляво́нісе Ляво́ніхах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ляво́ніха

‘танец’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ляво́ніха
Р. ляво́ніхі
Д. ляво́нісе
В. ляво́ніху
Т. ляво́ніхай
ляво́ніхаю
М. ляво́нісе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ляво́ніха ж. (танец) ляво́ниха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ляво́ніха, ‑і, ДМ ‑нісе, ж.

Беларускі парны народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. У лявонісе імклівай Пары стройныя ідуць. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Лявоніха» (ансамбль песні і танца) 2/211

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«ЛЯВО́НІХА»,

бел. нар. танец. Мясц. назвы: «Крутуха», «Круцёлка», «Падарожная», «Бычок», «Мяцеліца», «Лявоніха» па-даўнейшаму». Існуе ў адзінстве трох кампанентаў: харэаграфічнага ў 2 разнавіднасцях — імправізацыйнай (танцуюць па аднаму або ў крузе з выхадам асобных выканаўцаў) і рэгламентаванай, з устаноўленым парадкам фігур (выконваюць парамі або тройкамі); песенна-паэтычнага з мноствам тэкстаў жартоўнага зместу; муз.-інструментальнага з рознай меладычнай асновай. Рытмаформула ♪ ♪ ♪ ♪ 𝄀 ♪ ♪ ♪ ♪ 𝄀 ♪ ♪ ♪ 𝄾. Муз. памер ​2/4. Тэмп жвавы. У нар. практыцы бытуе як абрадавы (калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі», вяселле на Паазер’і) і пазаабрадавы танец. Упершыню выведзена на сцэну ў паказах трупы І.​Буйніцкага, 1-я сцэн. рэдакцыя створана ў 1920-я г. К.​Алексютовічам; выкарыстана ў балетах «Салавей» М.​Крошнера і «Князь-возера» В.​Залатарова. Танец папулярны на Беларусі і за яе межамі, уваходзіць у рэпертуар прафес. і самадз. танц. калектываў, служыць своеасаблівай візітнай карткай бел. мастацтва за мяжой.

І.​Дз.Назіна.

т. 9, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Лявоніха» (танец) 2/263; 6/471; 7/417; 10/225

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лявоніха (сорт суніц) 2/579; 9/313; 10/120; 12/516

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ляво́ніха ж. Ljawnicha m - (ein Volkstanz)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)