«ПАЛАЖЭ́ННІ» 19 ЛЮ́ТАГА 1861,

сукупнасць заканад. актаў, што аформілі адмену прыгоннага права ў Рас. імперыі. Зацверджаны імператарам Аляксандрам II 3 сак. (19 лют. па старым стылі) 1861, апублікаваны 17.3—14.4.1861. Складаліся з «Агульнага палажэння аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці», 4 «Мясцовых палажэнняў», «Правіл» і «Дадатковых правіл». Гл. Сялянская рэформа 1861.

т. 11, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лю́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лю́ты лю́тая лю́тае лю́тыя
Р. лю́тага лю́тай
лю́тае
лю́тага лю́тых
Д. лю́таму лю́тай лю́таму лю́тым
В. лю́ты (неадуш.)
лю́тага (адуш.)
лю́тую лю́тае лю́тыя (неадуш.)
лю́тых (адуш.)
Т. лю́тым лю́тай
лю́таю
лю́тым лю́тымі
М. лю́тым лю́тай лю́тым лю́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лю́ты

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. лю́ты
Р. лю́тага
Д. лю́таму
В. лю́ты
Т. лю́тым
М. лю́тым

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

valentine [ˈvæləntaɪn] n.

1. каха́ная або́ каха́ны, які́м пасыла́ецца любо́ўны ліст 14 лю́тага

2. ліст або́ пашто́ўка з прызна́ннем у каха́нні, які́я пасыла́юцца анані́мна 14 лю́тага;

St. Va lentine’s Day Дзень Свято́га Валянці́на (14 лютага), калі́ закаха́ныя пасыла́юць лісты́ або́ пашто́ўкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

St Valentine’s Day [sntˈvælɪntaɪnzˌdeɪ] n. дзень Свято́га Валянці́на (дзень усіх закаханых, 14 лютага)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

groundhog [ˈgraʊndhɒg] n. zool. суро́к;

Groundhog Day Дзень сурка́ (2 лютага ў ЗША)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КУРКЕ́ВІЧ (Карл Станіслававіч) (н. 17.10.1926, г. Мазыр),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну ў партызанах, разведчык, з 1944 на фронце. Радавы К. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Германіі: 4 лютага на подступах да г. Франкфурт-на-Одэры, 26 лютага з яго ўдзелам захоплены 2 «языкі», 19—20 крас. на левым беразе Одэра падняў байцоў у атаку.

т. 9, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Стрэ́ценне, стры́тыванне, стрі́тынне ‘Грамніцы, традыцыйнае свята 2/15 лютага’ (пін., стол., Нар. лекс.). Гл. стрэчанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грамні́цы, ‑ніц.

1. толькі мн. Свята ў хрысціян, якое прыпадае на 15 лютага па новаму стылю ў праваслаўных і на 2 лютага ў католікаў. Ужо мінулі і грамніцы, Аселі пругкія снягі, І дзень на новыя граніцы Свае заносіць берагі. Колас.

2. адз. (грамні́ца, ‑ы, ж.). Свечка, якую асвячаюць у царкве або касцёле на грамніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́фкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і чуфыкаць. У канцы лютага пачынаюць у бярэзніку час ад часу чуфкаць і балбатаць цецерукі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)