Луснец ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib.’ (віц., Кіс.; Бел. зельн.). Славен. lûsnec ’таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’ Да лу́снуць (< лу́скаць2). Аб суфіксе ‑ец гл. Сцяцко (Афікс. наз., 39–40). Гл. таксама лускавіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лускаві́ца ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib’. (брэсц., Кіс.), лускаўка ’тс’, ’Silene inflata’ (Кіс., Бел. зельн.). Да лускаць2 (гл.). Названа паводле нібы надзьмутага падвяночка, які, калі націснуць на яго, гучна трэскаецца’ (Махэк, Jména, 79), параўн. чэш. praskavec (< praskati = ’трэскацца’), польск. trzaskawka ’тс’. Гл. таксама луснец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кале́нік ’расліна ляскаўка, Silene cucubalus’ (віц., Кіс.). У іншых мовах адпаведнікаў як быццам няма. Не вельмі яснае паходжанне, магчыма, да калоць, параўн. рус. алан. колетуха ’расліна Cirsium, чартапалох’. Што датычыць семантыкі, падставы для такога меркавання ёсць — у некаторых відаў Silene як лісце, так і плады пакрыты восцю. Параўн. яшчэ рус. дыял. колкий у назвах раслін, у якіх ёсць калючкі, рожкі і да т. п., гл. СРНГ, 14, 137. Не выключана таксама, што тут утварэнне ад калоць ’расшчапляць і да т. п.’; семантыку тлумачаць нар. сінонімы: бел. ляскаўка. лускаецца, луснец, рус. хлопушка і да т. п. Гэтыя супастаўленні, аднак, не вельмі дакладныя. Магчыма, неабходна меркаваць аб утварэнні ад калець (Сколеть), параўн. калелая як назва хваробы (гл. ніжэй). Словаўтваральна гэта было б больш надзейна (*колетная трава), параўн. зах.-сіб. каленная ’расліна Dracoccphalum thymiflorum, змеегалоўнік’ — лекавы сродак ад радзімае, прыладка (хваробы ў маленькіх дзяцей), які суправаджаецца сутаргамі. Аднак рускі прыклад двухсэнсоўны, паколькі семантыка лацінскай назвы сведчыць хутчэй на карысць першай прапанаванай версіі. Магчымая сувязь з каляя не пераконвае па семантычных прычынах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)