луза́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Арэх, які сам вылузаўся з шалупіння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

луза́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. луза́н лузаны́
Р. лузана́ лузано́ў
Д. лузану́ лузана́м
В. луза́н лузаны́
Т. лузано́м лузана́мі
М. лузане́ лузана́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

луза́н, -на́ м.

1. вы́лущившийся оре́х;

2. перен., обл. буту́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

луза́н, ‑а, м.

Разм. Арэх, які сам вылушчыўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луза́н ’спелы арэх, які сам вывальваецца з гранкі’ (ТСБМ, ТС), лузане́ц ’тс’ (Маш.; бялын., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.), лу́занік ’тс’ (ТС), луза́нчык ’тс’ (Янк. 3.). Да луза́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ан‑ гл. Сцяцко (Афікс. наз., 26). Сюды ж пераноснае паводле падабенства луза́н ’здаровае, тоўстае дзіця’ (кір., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лузан П. Л. 8/213

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лузан П. М. 8/213

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лузонік ’арэх, які сам вывальваецца з шапачкі’ (Янк. 1). Да луза́н, лузга́н (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушча́к ’слюда’ (ТСБМ). Да лу́шчыць (гл.). Параўн. аналагічнае ўтварэнне ўкр. лупа́к, бел. лупня́к ’сланец’. Такім жа чынам утворана лексема лушчаклузан’ (рэч., Мат. Гом.; лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), як і ўкр. лущак, польск. łuszczak, макед. лушна́к, балг. лушта́к, луштна́к, для якіх Слаўскі (5, 365) выводзіць прасл. дыял. luščakълузан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушчане́ц ’спелы арэх’ (іўеў., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ). Да лу́шчыць (гл.). Суфікс ‑ец, як у лузане́ц < луза́н (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)