Лубкі́ ’тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месца пералому касцей’ (ТСБМ), лубок ’тс’ (ветк., Мат. Гом.); лубкі́ ’вокладкі кнігі’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама лубок ’ліповая дошка, на якой даўней гравіравалася карціна для друкавання’ (ТСБМ). Укр. лубо́к, рус. лу́бо́к, польск. łubki, чэш. loubek, славац. lubok. Паўн.-слав. lubъkъ < lubъ. Да луб1 (гл.). Гл. таксама лубок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лу́бка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лу́бка лу́бкі
Р. лу́бкі лу́бак
Д. лу́бцы лу́бкам
В. лу́бку лу́бкі
Т. лу́бкай
лу́бкаю
лу́бкамі
М. лу́бцы лу́бках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лубо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лубо́к лубкі́
Р. лубка́ лубко́ў
Д. лубку́ лубка́м
В. лубо́к лубкі́
Т. лубко́м лубка́мі
М. лубку́ лубка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ляшчо́ткі, -так.

Дошчачкі, лубкі, якія выкарыстоўваюцца пры пераломах касцей.

Рука ў ляшчотках.

|| прым. ляшчо́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РАЁК,

1) від прадстаўлення на кірмашах у некат. еўрап. краінах, у т. л. ў Расіі і на Беларусі, у 18 — пач. 20 ст. Р. наз. скрынку з дзвюма круглымі адтулінамі з павелічальнымі шкельцамі, праз якія гледачы разглядвалі прымацаваныя да вяртушкі ўнутры скрынкі карцінкі рэліг. і свецкага зместу, нар. лубкі, пазней фотаздымкі з відамі гарадоў і інш. Паказ суправаджаўся вершаванымі тлумачэннямі акцёра-раёшніка. Раёшнікамі ці ралёшнікамі часта наз. бел. батлеечнікаў.

2) Устарэлая назва верхняга яруса глядзельнай залы ў тэатры.

т. 13, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

splint

[splɪnt]

n.

1) лубкі́ pl., шы́на f. (для злама́най ко́сьці)

2) луб -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МЕДЗЯРЫ́Т,

у бел. мастацтве стараж. назва гравюры на медзі; тое, што афорт. На Беларусі вядомы з канца 16 — пач. 17 ст. Раннія М. на бел. тэмы заказваліся за мяжою (карта Полацкай зямлі, план Полацка, Рым, 1579; карта Вял. кн. Літоўскага, Амстэрдам, 1613). Адным з першых да М. звярнуўся Т.Макоўскі («Панегірык братоў Скарульскіх», Нясвіж, 1604, і інш.). М. стваралі браты А.Тарасевіч (ілюстрацыі да «Разарыума...», Аўгсбург, 1672) і Л.Тарасевіч («Партрэт Г.​Зямлі», 1690-я г.), І.​Шчырскі, М.​Сімкевіч, а таксама замежныя гравёры, якія працавалі на Беларусі: К.​Гётке, А. ван Вестэрфельд, П.​Эгельхарт. У тэхніцы М. выконваліся панегірычныя гравюры, ілюстрацыі. У бел. кірылічнай кнізе да М. звярталіся С.Собаль (тытул «Актоіха», Кіеў, 1628), М.Вашчанка (ілюстрацыі да «Акафістаў і канонаў», Магілёў, 1693). У тэхніцы М. выконвалі таксама гар. краявіды Полацка, Магілёва, Гродна, Нясвіжа, нар. лубкі, экслібрысы. Іл. гл. таксама да арт. Афорт.

В.​Ф.​Шматаў.

Да арт. Медзярыт. Л.Тарасевіч. Партрэт Г.​Зямлі. 1690-я г.

т. 10, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лубо́к, ‑бка, м.

1. Тое, што і луб (у 2 знач.). На .. [ўслоне] вядро драўлянае, а каля вядра з лубка каробка. Галавач.

2. Тое, што і лубянка. Дзяўчаты ж запяваюць звонка песню Ды йдуць гурмою з лубкамі ў руках: Суніцы сакавітыя на ўзлессі! Кірэенка.

3. звычайна мн. (лу́бкі, ‑оў). Тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месца касцявога пералому. Рука ў лубках гудзе надаедлівым болем. Брыль.

4. Ліпавая дошка, на якой даўней гравіравалася карціна для друкавання. // Надрукаваная з такой дошкі карціна, якая вызначалася прастатой і даступнасцю вобразаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гла́бка ’верхняя планка ў драбінах воза’ (Шатал.). Параўн. укр. гла́бцілубкі ў санях; сані, абшытыя лубкамі’ (Грынч.). Паводле Рудніцкага (637), вытворнае ад асновы *glab‑, якая чаргуецца з *glob‑ (аб гэтай апошняй гл. Рудніцкі, 650) і ад якой утварылася таксама аглобля, галобля і да т. п. Гл. яшчэ ў Фасмера, 1, 413: глоба́ ’папярочная бэлька, жардзіна, доўгі шост’, укр. глоба́ ’дрэва, якое расце коса; жалезны клін’. Гэта група слоў, паводле Фасмера, адносіцца да рус. огло́бля. балг. сглобя́ ’збіраю, змацоўваю’, польск. głobić і г. д. (аб далейшых сувязях гл. у Фасмера). Параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 291 (пад głobić).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падсячы́ і падсе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце; пр. падсек, ‑секла; заг. падсячы; зак., каго-што.

1. Надсячы знізу. Падсекчы пласт вугалю. Падсячы камель сасны. □ [Язэп] падсек дзве.. [бярозы]. Зрабіў лубкі, і першыя кроплі бярозавіку скаціліся па іх у прынесеную пасудзіну. Асіпенка.

2. і чаго. Разм. Насячы дадаткова, яшчэ трохі. Падсячы дроў.

3. перан. Разм. Падарваць асновы чаго‑н., прывесці ў заняпад што‑н. Падсекчы прыбыткі гаспадаркі. □ — Падсякуць, брат, заработкі мне, — казаў.. [Шкель]. Колас. // Рэзкай заўвагай збянтэжыць, паставіць у цяжкае становішча. Падсекчы дакладчыка раптоўным пытаннем.

4. Тузануць вудзільнам лёску ў той момант, калі рыба бярэцца за кручок. Паплавок зноў тузануўся і знік пад вадою. Мішка падсек, і хутка ладная краснапёрка затрапятала ў руках. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)