ло́джыя, -і, мн. -і, -джый, ж.

1. Род балкона, паглыбленага ў фасад будынка.

Кватэра з лоджыямі.

2. Адкрытая галерэя, якая прымыкае да будынка.

|| прым. ло́джыевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́джыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ло́джыя ло́джыі
Р. ло́джыі ло́джый
Д. ло́джыі ло́джыям
В. ло́джыю ло́джыі
Т. ло́джыяй
ло́джыяю
ло́джыямі
М. ло́джыі ло́джыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ло́джыя ж., архит. ло́джия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лоджыя (арх.) 6/418

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ло́джыя, ‑і, ж.

Памяшканне, у якім замест вонкавай сцяны — адкрытая каланада ці арка. // Адкрытая з фасаднага боку будынка ніша з балконам. [Барушка:] — Гэта лоджыі, Алачка. Чарговая ідэя твайго бацькі. Яны павінны упрыгожваць ансамбль. Карпаў.

[Іт. loggia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лоджыя

т. 9, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ло́джыя ж. буд. Loggia [´lɔdʒ(ĭ)ɑ] f -, Loggien [´lɔdʒ(ĭ)ən]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ло́джыя

(іт. loggia)

1) адкрытая галерэя, якая прымыкае да будынка; памяшканне з каланадай замест вонкавай сцяны;

2) балкон жылога дома ў выглядзе нішы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ло́джыя

(іт. loggia)

1) адкрытая галерэя, якая прымыкае да будынка;

2) балкон жылога дома ў выглядзе нішы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ло́джия архит. ло́джыя, -джыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)