Ле́зіва 1 ’плеценая з сырамяці вяроўка, якой бортнікі карыстаюцца, калі лазяць па дрэве да калод з пчоламі’ або ’вяроўка, на якой паднімаюць калоду пчол на дрэва’ (Эрэміч., Очерки, 8; рэч., Мат. Гом.), ле́зва ’тс’ (Маш.; гродз., Сл. паўн.-зах.), лельч., ельск. лезьва (Мат. Гом.). Ст.-бел. лезиво, лезыво (1507 г.). Укр. лезиво, лізиво, рус. лезиво (лезево), польск. leziwo ’лезіва’, а ў XVI ст. — ’борць’. Паўн.-слав. lěz‑ivo. Да лазіць, лезці (гл.). Няма патрэбы гаварыць пра запазычанне з польск., як сцвярджае Булыка (Лекс. Запазыч., 94).

Ле́зіва 2 ’лязо’ (Нас.), ле́зьвіе, лезвіг, лезка ’тс’ (лаг., Шатал.; браг., Мат. Гом.; паўд.-усх., КЭС), лязо ’вострая частка рэжучай ці сякучай прылады’ (ТСБМ, Шат., Касп., Гарэц.; мін., Шн. 2, КЭС, лаг., Бяльк.), ’тонкая стальная пласцінка для галення’ (Сцяшк.), лэзо, лезо, лёзо ’вастрыё сякеры’ (Тарн.). Укр. ле́зво, уманск., валынск. ле́зо, харкаўск. лі́зко ’лязо’, рус. лез, лёз ’струг для апрацоўкі клёпак’, калін. ’вастрыё касы’, казан., ніжнегар., уладз. леза, лёза, іркуцк. лезвище ’вастрыё касы’, паўн.- і паўд.-рус. лезьё ’лязо’. Паводле Варбат (Этимология–1964, 41–43), гэты даволі позні прасл. дыялектызм генетычна суадносіцца з дзеясловамі lězti — laziti > лезці (гл.), семантыка якіх змянялася наступным чынам: ’паўзці, прабірацца’ > ’расчысціць, выраўняць, каб прайсці’ і ’узлезці, каб вычысціць, выразаць’ > ’рубаць, выраўноўваць, рэзаць’ > ’тое, што рэжа’. Застаецца няясным канец формы лезвіг. Іншыя менш імаверныя версіі гл. Фасмер, 2, 476.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́заўка ’род свердла’ (Грыг.). Да лізаўка 1 (гл.) < лезіва < лязо (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёска ’лязо, жалезка ў гэбліку’ (Бяльк.) < лёзка < лязо. Да лезіва 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёза, лёзо ’лязо’ (Ян., Янк. II, Дразд., Мат. Гом.; слуц. КЭС). Гл. лезіва‑ 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лязо ’вострая частка рэжучай або сякучай прылады’, ’лязо для галення’ (ТСБМ; шальч., Сл. ПЗБ), шкл. лязцо ’тс’ (Мат. Маг.). Да ле́зіва 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плець 1 ’лезіва, прылада зямца, сплеценая з 8 частак, лесвіца, каб лазіць на дрэвы да борцяў’ (кіраў., Працы, 6; рэч., Маш.; слаўг., Нар. сл.; калінк., рагач., З нар. сл.; маг., усх.-гом., ЛА, 1); ’плётка, пляцёнка’ (Мат. Маг.), пле́ццю ’густа, нібы сплёўшыся’ (Юрч. СНЛ). Рус. плеть ’лезіва зямца’. Ад прасл. *pletь. Да пле́сці (гл.).

Плець 2 ’палоць’ (ігн., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. pleć ’тс’ (тамсама).

Плець 3 ’падоўжаны край бёрда, у які ўстаўляюцца трысцінкі’ (воран., Шатал.). Да пле́сці (гл.) ад асновы *plet‑ (*pletь ’нешта сплеценае’).

Плець 4 ж. р. ’плот, сплецены з лазы ці з тонкіх жэрдак’ (Федар. 7). Да прасл. *plet‑ь < і.-е. *plekʼ‑t‑ǐ‑s.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)