Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
лаўр (род. ла́ўра, (о древесине исобир.) ла́ўру) м. лавр;
◊ пажына́ць ла́ўры — пожина́ть ла́вры;
спачыва́ць на ла́ўрах — почива́ть на ла́врах;
ла́ўры (чые) спаць не даю́ць — ла́вры (чьи) спать не даю́т;
уве́нчаны ла́ўрамі — уве́нчанный ла́врами
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лаўр, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Паўднёвае вечназялёнае дрэва ці куст сямейства лаўровых з пахучым лісцем, якое ужываецца як прыправа. Побач з соснамі, ялінамі, бярозамі, дубамі і клёнамі раслі пальмы і фікусы, лаўры і ліяны, нібы ў афрыканскіх джунглях.В. Вольскі./‑у, узнач.зб.Нарэзаць лаўру.
2.звычайнамн. (ла́ўры, ‑аў). Вянок з лісця гэтага дрэва ці галінка яго як сімвал перамогі, узнагароды. — А-а, вы ж актыўны ўдзельнік, толькі без лаўраў, — Паўлавец хітра прыжмурыўся, чакаючы, што адкажа Алесь.Шыцік.Ён не любіў каляных лаўраў Без пераліву мудрых рос І паважаў не звон літаўраў, А сціплы гук сярпоў і кос.Пысін.
•••
Лаўрычыене даюць спаць — аб зайздрасці да чыйго‑н. поспеху [ад слоў палітычнага дзеяча Афін Фемістокла: «Лаўры Мільціяда не даюць мне спаць»].
Пажынаць лаўрыгл. пажынаць.
Спачыць на лаўрахгл. спачыць.
[Лац. laurus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лаўр 3/164, 188; 6/277; 11/494
- » - высакародны 6/277 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎР (Laurus),
род кветкавых раслін сям. лаўровых. 2 віды. Пашыраны ў Міжземнамор’і і на астравах Атлантычнага ак. Са стараж. часоў у культуры Л. высакародны (L. nobilis); лаўровы вянок і лаўровая галінка — сімвал славы, доблесці і перамогі. На Беларусі культывуюць у пакоях, аранжарэях.
Вечназялёныя дрэвы ці кусты. Лісце чаргаванае, скурыстае, суцэльнакрайняе. Кветкі белавата-жоўтыя, дробныя, у парасонападобных суквеццях. Плод — сіне-чорная касцянка. Лісце выкарыстоўваюць у кансервавай і кандытарскай прам-сці, з пладоў атрымліваюць эфірны алей, драўніна ідзе на дробныя вырабы. Дэкар. расліны.
Лаўр высакародны. Галінкі расліны: 1 — жаночай; 2 — мужчынскай; 3 — ліст з верхняга боку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лаўрм.
1.бат. Lórbeerbaum m -(e)s, -bäume (дрэва);
2. (вянок) Lórbeerkranz m -es, -kränze, Lórbeeren pl;
◊
збіра́ць лаўры Lórbeeren érnten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лаўр
(лац. laurus)
1) вечназялёнае дрэва сям. лаўровых з прадаўгаватым пахучым лісцем, пашыранае ў Міжземнамор’і;
2) мн. лаўровы вянок або асобныя галінкі гэтага дрэва як сімвал перамогі, славы;
пажынаць лаўры — карыстацца вынікамі перамогі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Лаўр ’лаўр высакародны. Laurus nobilis’, ’вянок з лісця гэтага дрэва (ці куста) або галінка як сімвал перамогі, узнагароды’ (ТСБМ). Укр.лавр, лавір, лаврина, рус.лавр, польск.laur. З лац.laurus (Міклашыч, 161; Бернекер, 1, 695; Фасмер, 2, 445).