ЛАЎР (Laurus),
род кветкавых раслін
Вечназялёныя дрэвы ці кусты. Лісце чаргаванае, скурыстае, суцэльнакрайняе. Кветкі белавата-жоўтыя, дробныя, у парасонападобных суквеццях. Плод — сіне-чорная касцянка. Лісце выкарыстоўваюць у кансервавай і кандытарскай прам-сці, з пладоў атрымліваюць эфірны алей, драўніна ідзе на дробныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)