лашчына

Том: 16, старонка: 309.

img/16/16-309_1557_Лашчына.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Лашчы́на ’нізкае месца на полі’, ’нізіна’ (Выг., Сцяшк., Бяльк., Касп.; паўд.-усх., КЭС; віл. іўеў., навагр., круп., Сл. паўм.-зах.), < ілажчына < лажок + ін‑а. Да лог (гл.). Інакш Куркіна (Этымалогія–1974, 50), якая адносіць рус. лощина ’тс’ да этымалагічнага гнязда lesk‑/lošk‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лагчы́на Шырокая нізіна; мокрае месца, глыбокая даліна, яма (БРС). Тое ж лагчаві́на (Слаўг.), лахчы́на (Нас.), лашчы́на (Беш. Касп., Ветк., Касц. Бяльк., Лёзн., Рэч., Слаўг.), лашчаві́на (Беш. Касп.), лашчына́, лашчы́ніна, лашчэ́віна (Слаўг.).

ур. Вязовая лашчы́на ці Вязовы лог (сенажаць, кусты) каля в. Ка́біна Гара́ Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Лагчы́на, лахчы́на, лахчы́начка, лагчы́нка, лагчы́начка ’даліна, нізіна, яр, прадаўгаватае, нізкае месца сярод адхонных схілаў’ (ТСБМ, Нас., Шат., Яруш., Гарэц., КЭС, лаг.; міёр., Нар. словатв.; навагр., КЭС), лахчы́на ’тс’, лашчына ’тс’, ’нізкае месца на полі’ (Сл. паўн.-зах., Выг., Сцяшк., Бяльк., Касп.; паўд.-усх., КЭС), ельск. ’колішняе рэчышча ракі’ (ЛАПП), укр. лощи́на, рус. лощи́на ’нізіна, лагчына’, балг. лъхчина ’нізкае, роўнае месца, акружанае з усіх бакоў узгоркамі’, ’горная седлавіна’, ’нізкая мясціна ля дарогі’, ’нізіна’, ’паглыбленне ў зямлі’. Апошняя лексема — вынік змешвання ў слав. дыялектах з луг, балг. лъг (< lǫgъ); павінна было б быць лохчина, як і балг., макед. логор, логур. Усходнеславянска-балгарскае ўтварэнне ад памяншальнай формы (лексемы lǫgъ) logъkъ і logьkъ і пеяратыўнага суф. ‑ina > logъkъ + ina > logъčina > лагчына; logьkъ + ina > ložъčina > лашчына. Да лог (гл.). Сюды ж ложчына ’нізіна’ (ТС), лажчына ’лагчына’ (Мат. Гом.), лагчыністы, лагчынны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)