ЛАЦІ́НСКІЯ ВО́ЙНЫ,

войны гарадоў Лацінскага саюза супраць панавання ў ім Стараж. Рыма. 1-я Л.в. (496—493 да н.э.; гал. бітва адбылася ў 496 да н.э. каля Рэгільскага воз. і не прынесла перавагі ніводнаму з бакоў) завяршылася аднаўленнем саюза на чале з Рымам. Эканам. і паліт. ўмацаванне рымлян парушыла раўнавагу ў саюзе і выклікала 2-ю Л.в. (340—338 да н.э., перамаглі рымляне), якая прывяла да скасавання Лац. саюза, уключэння лацінаў і іх зямель у склад Рым. дзяржавы, узнікнення т.зв. лац. права.

т. 9, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЦІ́НСКІЯ ШКО́ЛЫ,

навучальныя ўстановы з лац. мовай навучання. Узніклі ў Зах. Еўропе ў перыяд ранняга сярэдневякоўя і былі асн. формай адукацыі да 13 ст., калі з’явіліся гар. школы з роднай мовай навучання. Выкладанне на лац. мове вялося ў царк. школах, калегіумах, некаторых гар. школах, ун-тах. У залежнасці ад тыпу школы і ўзроўню адукацыі ў Л.ш. выкладаліся чытанне, пісьмо, лац. граматыка, набажэнскія спевы, дыялектыка, арыфметыка, рыторыка і інш., вучылі складанню дзелавой дакументацыі і карэспандэнцыі на лац. мове. Элементарныя Л.ш. былі бясплатныя і даступныя ўсім слаям насельніцтва. У перыяд Рэфармацыі (з 16 ст.) роля Л.ш. як сярэдняга звяна ў адукацыі павялічылася, метады выкладання ў іх (сістэма лекцый, дыспуты) з цягам часу ўвайшлі ў практыку ун-таў. У 16—18 ст. на аснове Л.ш. ствараліся сярэднія навуч. ўстановы, якія давалі класічную адукацыю (гімназіі або педагогіумы).

т. 9, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЭ́КА-ЛАЦІ́НСКІЯ ШКО́ЛЫ,

навучальныя ўстановы павышанага тыпу ў Маскве ў 2-й пал. 17 ст. Узніклі па ініцыятыве рас. ўрада, царквы і прыватных асоб (школа Ф.​М.​Рцішчава) у сувязі з патрэбай у адукаваных дыпламатах, настаўніках, прыказных. Школы былі прызначаны вучыць замежным мовам, задавальняць імкненне да ведаў шырокіх слаёў дваранства і пасадскага насельніцтва, павышаць іх агульны культ. ўзровень. Выкладчыкамі былі звычайна святары і манахі. Выкладаліся грэч., лац., царк.-слав. мовы, рыторыка і філасофія. Узнікненне і дзейнасць Грэка-лацінскіх школ садзейнічалі стварэнню ў Маскве Славяна-грэка-лацінскай акадэміі.

т. 5, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лаці́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лаці́нскі лаці́нская лаці́нскае лаці́нскія
Р. лаці́нскага лаці́нскай
лаці́нскае
лаці́нскага лаці́нскіх
Д. лаці́нскаму лаці́нскай лаці́нскаму лаці́нскім
В. лаці́нскі (неадуш.)
лаці́нскага (адуш.)
лаці́нскую лаці́нскае лаці́нскія (неадуш.)
лаці́нскіх (адуш.)
Т. лаці́нскім лаці́нскай
лаці́нскаю
лаці́нскім лаці́нскімі
М. лаці́нскім лаці́нскай лаці́нскім лаці́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

а́нгла-лаці́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. а́нгла-лаці́нскі а́нгла-лаці́нская а́нгла-лаці́нскае а́нгла-лаці́нскія
Р. а́нгла-лаці́нскага а́нгла-лаці́нскай
а́нгла-лаці́нскае
а́нгла-лаці́нскага а́нгла-лаці́нскіх
Д. а́нгла-лаці́нскаму а́нгла-лаці́нскай а́нгла-лаці́нскаму а́нгла-лаці́нскім
В. а́нгла-лаці́нскі
а́нгла-лаці́нскага
а́нгла-лаці́нскую а́нгла-лаці́нскае а́нгла-лаці́нскія
Т. а́нгла-лаці́нскім а́нгла-лаці́нскай
а́нгла-лаці́нскаю
а́нгла-лаці́нскім а́нгла-лаці́нскімі
М. а́нгла-лаці́нскім а́нгла-лаці́нскай а́нгла-лаці́нскім а́нгла-лаці́нскіх

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грэ́ка-лаці́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грэ́ка-лаці́нскі грэ́ка-лаці́нская грэ́ка-лаці́нскае грэ́ка-лаці́нскія
Р. грэ́ка-лаці́нскага грэ́ка-лаці́нскай
грэ́ка-лаці́нскае
грэ́ка-лаці́нскага грэ́ка-лаці́нскіх
Д. грэ́ка-лаці́нскаму грэ́ка-лаці́нскай грэ́ка-лаці́нскаму грэ́ка-лаці́нскім
В. грэ́ка-лаці́нскі (неадуш.)
грэ́ка-лаці́нскага (адуш.)
грэ́ка-лаці́нскую грэ́ка-лаці́нскае грэ́ка-лаці́нскія (неадуш.)
грэ́ка-лаці́нскіх (адуш.)
Т. грэ́ка-лаці́нскім грэ́ка-лаці́нскай
грэ́ка-лаці́нскаю
грэ́ка-лаці́нскім грэ́ка-лаці́нскімі
М. грэ́ка-лаці́нскім грэ́ка-лаці́нскай грэ́ка-лаці́нскім грэ́ка-лаці́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ру́ска-лаці́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ру́ска-лаці́нскі ру́ска-лаці́нская ру́ска-лаці́нскае ру́ска-лаці́нскія
Р. ру́ска-лаці́нскага ру́ска-лаці́нскай
ру́ска-лаці́нскае
ру́ска-лаці́нскага ру́ска-лаці́нскіх
Д. ру́ска-лаці́нскаму ру́ска-лаці́нскай ру́ска-лаці́нскаму ру́ска-лаці́нскім
В. ру́ска-лаці́нскі (неадуш.)
ру́ска-лаці́нскага (адуш.)
ру́ска-лаці́нскую ру́ска-лаці́нскае ру́ска-лаці́нскія (неадуш.)
ру́ска-лаці́нскіх (адуш.)
Т. ру́ска-лаці́нскім ру́ска-лаці́нскай
ру́ска-лаці́нскаю
ру́ска-лаці́нскім ру́ска-лаці́нскімі
М. ру́ска-лаці́нскім ру́ска-лаці́нскай ру́ска-лаці́нскім ру́ска-лаці́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

славя́на-грэ́ка-лаці́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. славя́на-грэ́ка-лаці́нскі славя́на-грэ́ка-лаці́нская славя́на-грэ́ка-лаці́нскае славя́на-грэ́ка-лаці́нскія
Р. славя́на-грэ́ка-лаці́нскага славя́на-грэ́ка-лаці́нскай
славя́на-грэ́ка-лаці́нскае
славя́на-грэ́ка-лаці́нскага славя́на-грэ́ка-лаці́нскіх
Д. славя́на-грэ́ка-лаці́нскаму славя́на-грэ́ка-лаці́нскай славя́на-грэ́ка-лаці́нскаму славя́на-грэ́ка-лаці́нскім
В. славя́на-грэ́ка-лаці́нскі (неадуш.)
славя́на-грэ́ка-лаці́нскага (адуш.)
славя́на-грэ́ка-лаці́нскую славя́на-грэ́ка-лаці́нскае славя́на-грэ́ка-лаці́нскія (неадуш.)
славя́на-грэ́ка-лаці́нскіх (адуш.)
Т. славя́на-грэ́ка-лаці́нскім славя́на-грэ́ка-лаці́нскай
славя́на-грэ́ка-лаці́нскаю
славя́на-грэ́ка-лаці́нскім славя́на-грэ́ка-лаці́нскімі
М. славя́на-грэ́ка-лаці́нскім славя́на-грэ́ка-лаці́нскай славя́на-грэ́ка-лаці́нскім славя́на-грэ́ка-лаці́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГАЛЕ́РА (італьян. galera),

драўлянае вёславае ваен. судна. Створана ў 7 ст. венецыянцамі. У Еўропе пашырана ў 7—18 ст. У Расіі з’явілася ў канцы 17 — пач. 18 ст. пры Пятру I. Даўж. 40—60 м, шыр. 4—7,5 м, асадка да 2 м, адзін рад вёслаў (16—32 на борт), скорасць пад вёсламі да 7 вузлоў (12,96 км/гадз), экіпаж да 450 чал. У якасці дапаможнага рухача на 1—2 мачтах галеры ставіліся косыя, т.зв. «лацінскія», парусы. Асн. зброяй да сярэдзіны 14 ст. былі надводны таран, кідальныя машыны, арбалеты, потым — гарматы. Існавалі таксама т.зв. конныя галеры для перавозкі коней.

Галера.

т. 4, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЦІ́НСКІ САЮ́З,

федэрацыя старажытнаіталійскіх гарадоў на тэр. сучаснай вобл. Лацыо, якая ўзнікла ў пач. 1-га тыс. да. н.э. і аб’ядноўвала (паводле ант. традыцыі) 30 абшчын. Напачатку Л.с. узначальваў г. Альба-Лонга, з 6 ст. да н.э.Рым. Гарады мелі агульныя святы, саюзны сход вырашаў агульныя пытанні і спрэчкі паміж яго членамі. У канцы 6 — пач. 5 ст. да н.э. некаторыя лац. абшчыны часова вызваліліся ад рым. панавання. У 493 да н.э. Л.с. адноўлены (на чале з Рымам) на ўмовах узаемадапамогі ў войнах, удзеле камандавання пры падзеле здабычы. У час гальскага нашэсця (390 ці 387 да н.э.) Л.с. распаўся. У 358 да н.э. аднавіўся на больш выгадных для Рыма ўмовах. Скасаваны пасля 2-й Лацінскай вайны (340—338 да н.э., гл. Лацінскія войны).

т. 9, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)