ланцэ́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ланцэ́тны ланцэ́тная ланцэ́тнае ланцэ́тныя
Р. ланцэ́тнага ланцэ́тнай
ланцэ́тнае
ланцэ́тнага ланцэ́тных
Д. ланцэ́тнаму ланцэ́тнай ланцэ́тнаму ланцэ́тным
В. ланцэ́тны (неадуш.)
ланцэ́тнага (адуш.)
ланцэ́тную ланцэ́тнае ланцэ́тныя (неадуш.)
ланцэ́тных (адуш.)
Т. ланцэ́тным ланцэ́тнай
ланцэ́тнаю
ланцэ́тным ланцэ́тнымі
М. ланцэ́тным ланцэ́тнай ланцэ́тным ланцэ́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ланцэ́тны ланце́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ланцэ́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ланцэта. Ланцэтны футляр.

2. Тое, што і ланцэтападобны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ланцэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Востры з двух бакоў хірургічны нож невялікіх памераў.

|| прым. ланцэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ава́льна-ланцэ́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ава́льна-ланцэ́тны ава́льна-ланцэ́тная ава́льна-ланцэ́тнае ава́льна-ланцэ́тныя
Р. ава́льна-ланцэ́тнага ава́льна-ланцэ́тнай
ава́льна-ланцэ́тнае
ава́льна-ланцэ́тнага ава́льна-ланцэ́тных
Д. ава́льна-ланцэ́тнаму ава́льна-ланцэ́тнай ава́льна-ланцэ́тнаму ава́льна-ланцэ́тным
В. ава́льна-ланцэ́тны (неадуш.)
ава́льна-ланцэ́тнага (адуш.)
ава́льна-ланцэ́тную ава́льна-ланцэ́тнае ава́льна-ланцэ́тныя (неадуш.)
ава́льна-ланцэ́тных (адуш.)
Т. ава́льна-ланцэ́тным ава́льна-ланцэ́тнай
ава́льна-ланцэ́тнаю
ава́льна-ланцэ́тным ава́льна-ланцэ́тнымі
М. ава́льна-ланцэ́тным ава́льна-ланцэ́тнай ава́льна-ланцэ́тным ава́льна-ланцэ́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ланце́тный ланцэ́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛІСТ у біялогіі,

адзін з асноўных органаў вышэйшых раслін, займае бакавое становішча па восі парастка і выконвае функцыі фотасінтэзу, транспірацыі і газаабмену. Складаецца з ліставой пласцінкі і чаранка (калі яго няма, Л. наз. сядзячым). Зверху і знізу пакрыты эпідэрмай з кутыкулай, часам з разнастайнымі валаскамі. Пад эпідэрмай знаходзіцца некалькі слаёў зялёнай тканкі (хларэнхімы), дзе адбываюцца асн. фізіял. працэсы — фотасінтэз і дыханне раслін. Праводзячыя пучкі праходзяць па жылках Л.: па драўніне (ксілеме) ад каранёў паступае вада і раствораныя ў ёй пажыўныя рэчывы, па лубе (флаэме) у інш. органы адцякаюць прадукты фотасінтэзу. Памеры Л. пераважна 3—10 см, але бываюць да 20 м (некат. пальмы). Часам відазмяняюцца ў калючкі, вусікі, лускавінкі або рэдукуюцца. Адрозніваюць простыя (з адной пласцінкай) і складаныя (з некалькімі пласцінкамі, што размешчаны перыста ці пальчата на агульнай восі). Форма Л. — характэрная адзнака віду і адлюстроўвае прыстасаванасць да пэўных экалагічных умоў — вільготнасці, асвятлення і інш. Працяг жыцця — ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў (напр., у лаўра 3—4, у елкі Шрэнка да 30 гадоў). Лістапад бывае паступовым ці амаль адначасовым.

Да арт. Ліст. 1. Простае лісце: 1 — ігольчасты; 2 — лінейны; 3 — ланцэтны; 4 — эліптычны; 5 — сэрцападобны; 6 — ныркападобны; 7 — коп’епадобны; 8 — стрэлападобны; II. Лісце з раздзеленай пласцінкай: 9 — перысталопасцевы; 10 — трохлопасцевы; 11 — пальчатараздзельны; 12 — пальчатарассечаны; 13 — перыстарассечаны; 14 — лірападобны; 15 — стругападобны. III. Складанае лісце: 16 — няпарнаперыстаскладаны; 17 — трайчасты; 18 — парнаперыстаскладаны; 19 — пальчатаскладаны.

т. 9, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)