кіё́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кіё́ўка кіё́ўкі
Р. кіё́ўкі кіё́вак
Д. кіё́ўцы кіё́ўкам
В. кіё́ўку кіё́ўкі
Т. кіё́ўкай
кіё́ўкаю
кіё́ўкамі
М. кіё́ўцы кіё́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кіёўка ж., обл. поча́ток м. (кукурузный)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіёўка, ‑і, ДМ кіёўцы; Р мн. кіёвак; ж.

Абл. Рагоз. Махаюць, нагінаючыся сваімі чорнымі галовамі, кіёўкі, і пахне старым, зляжалым і ўпрэлым кіслым балотам — аж зрывае нос, як кажа Акцызнік. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кіёўка1 ’рагоз шыракалісты, Typha latifolia L.’ (Кіс., Янк. Мат., Сл. паўн.-зах.). Да кій (гл.). Суфіксацыя на ‑ёўка для назваў раслін. Параўн. смалёўка (Сцяцко, Афікс. наз., 170).

Кіёўка2 ’падвей’ (Касп.). Параўн. кіёўка1 (гл.). Як паказвае заходняя (гродз.) назва рагозу пухоўка, падвей атрымаў сваю назву паводле той жа характэрнай рысы. Параўн. рус. пушица ’падвей, Eriophorum latifolium L.’ (Кіс., 50).

Кіёўка3 ’катах’ (Мат. Гом.), ’чорны катах рагозу’ (Жыв. сл., Нар. сл.), ’галоўка чароту’ (Жд. 3). Параўн. кіёўка1 (гл.).

Кіёўка4 ’пачатак кукурузы’ (Янк. Мат., Шатал.), ’кукуруза, Zea Mays L.’ (Дэмб. 1). Назва кіёўка была перанесена на пачатак кукурузы па аналогіі з кіёўка3 ’катах’. Аб гэтым, апрача разважанняў агульнага характару, сведчыць такая форма Pluralia tantum, як кіёўкі (гл.). Апошняя ўзнікла як прамежкавая паміж кіёўка і кійкі ’кукуруза’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіёўнік1 ’чорныя катахі рагозу’ (Жыв. сл.). Гл. кіёўка1 і кіёўка3. Параўн. таксама кійкі. Да кій2, (гл.).

Кіёўнік2 ’сцяблы кукурузы’ (Мат. Гом., Бяльк.). Гл. кіёўка4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кія́н ’катах’ (Мат. Гом.). Параўн. кіёўка3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіёўкі ’кукуруза’ (Дэмб. 1, Бяльк., Мат. Маг.). Гл. кійкі, кіёўка4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіёвачнік, кіёвашнік ’поле, дзе расла кукуруза’ (Яшк.), ’сцяблы кукурузы’ (Мат. Гом.). Гл. кіёўка4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кію́шка ’катах’ (Мат. Голі.), ’качан кукурузы, кукуруза’ (Бяльк.). Гл. кіёўкай кіёўка4, да кій2 (гл.). Параўн. таксама кіюха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

РАГО́З, пухоўка (Typha),

род кветкавых раслін сям. рагозавых. Каля 15 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных паясах. На Беларусі 2 віды Р.: вузкалісты (T. angustifolia) і шыракалісты (T. latifolia), нар. назвы калавей, кіёўка. Утвараюць зараснікі па берагах вадаёмаў і ў балотах.

Шматгадовыя водныя ці балотныя травы з паўзучым карэнішчам. Тоўстыя неразгалінаваныя сцёблы выш. да 2 (3) м, цыбулінападобна патоўшчаныя пры аснове. Лісце вузка- ці шырокалінейнае, плоскае, суцэльнае. Кветкі дробныя, у шчыльных цыліндрычных суквеццях — катахах (уверсе — тычынкавыя, ніжэй — песцікавыя). Плод — дробны арэшак з лятучкай з доўгіх валаскоў. Сцёблы і лісце выкарыстоўваюцца як буд. матэрыял, для пляцення кошыкаў, цыновак. З багатых на крухмал карэнішчаў атрымліваюць муку, сурагат кавы, таксама гэта корм для андатры, нутрыі. бабра, маладыя парасткі паядаюцца карпам. Прыкветкавыя валаскі жан. «шышак» выкарыстоўваюць у вытв-сці цэлюлозы, кінаплёнкі, фетру (у сумесі з шэрсцю жывёл), у выратавальных паясах. Некат. Р. — пустазелле рысавых палёў. Найважнейшы кампанент плаўняў.

В.​М.​Прохараў.

Рагоз шыракалісты.

т. 13, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)