Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
◎ Пы́пці ’кіпці, вялікія кіпцюры’ (Бяльк.), пыпты ’пальцы на руках’ (Растарг.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад пыпець ’нарост; ціпун’ (гл.), збліжанае з кіпець ’пазногаць, кіпцюр’ (гл.), параўн. і кіпіць ’ціпун’ (гл.). Звяртае на сябе ўвагу паралелізм слоў балг.пішам ’дакранацца пальцам’ і піша, пітка ’ціпун’, паводле БЕР, 5, 245, не звязаных паміж сабой.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капцю́р, кабздю́р ’кіпцюр’, ’пазногаць’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк., Мал.; ушац., леп., гродз.КЭС; барыс., чэрв., шчуч., бярэз., глыб., навагр.Сл. паўн.-зах.), чэрв.копаць ’капыт, край капыта’ (Сл. паўн.-зах.). Пачатковае ка‑ узнікла пад уплывам когці з кі‑: кіпці ’кіпцюры’ (Сл. паўн.-зах., ТСБМ). Апошняе з’яўляецца балтызмам, параўн. літ.kìbti ’чапляцца’, ’прыліпаць’, kìbčius ’той, хто чапляецца’ (Арашонкава, Весці, 1, 1971, 91; Лаўчутэ, Слов., 114).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тараба́н1 ’кош, сплецены з дранкі’ (Сл. Брэс.). Магчыма, ад тарабаніць2, гл.
Тараба́н2 ’барабан’ (Байк. і Некр.). Укр.тараба́н ’барабан; бразготка на шыю скаціне, што пасецца без дагляду’, рус.дыял.тараба́н ’барабан’, польск.taraban ’вялікі турэцкі барабан’. З тат.дараба́н ’барабан’ шляхам аглушэння пачатковага зычнага ў выніку дыстантнай асіміляцыі ўтворана бараба́н (Фасмер, 4, 20; ЕСУМ, 5, 517). Сюды ж тараба́н ’балбатун’ (Сцяшк. Сл.) як метафара або адваротны дэрыват ад тарабаніць1, гл.
Тараба́н3 ’музычны інструмент з 24 струнамі, які вісеў на грудзях; музыка надзяваў на пальцы адмысловыя кіпці і перабіраў струны’ (Варл.). Гл. тарбан.