куто́ра

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. куто́ра куто́ры
Р. куто́ры куто́р
Д. куто́ры куто́рам
В. куто́ру куто́р
Т. куто́рай
куто́раю
куто́рамі
М. куто́ры куто́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

куто́ра ж., зоол. куто́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куто́ра, ‑ы, ж.

Невялічкая насякомаедная жывёліна сямейства землярыек; вадзяная землярыйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Куто́ра ’вадзяная землярыйка’ (ТСБМ). Да кутаць1 (гл.). Словаўтварэнне ‑opa пад націскам нерэгулярнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кутора малая 6/224 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КУТО́РЫ

(Neomys),

род млекакормячых сям. землярыйкавых. 2 віды: К. звычайная, або вадзяная (N. fodiens), і К. малая (N. anomalus). Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць каля вадаёмаў, добра плаваюць і ныраюць. На Беларусі — абодва віды, К. малая больш рэдкая, трапляецца пераважна на Пд.

Даўж. цела да 10 см, хваста да 8 см, маса да 20 г. Поўсць чорная або бурая, на брушку белая або шараватая, кароткая, аксаміцістая. Пыска падоўжаная з вібрысамі. На задніх лапах плавальная аблямоўка з цвёрдых валаскоў. Кормяцца насякомымі, чарвямі, жабамі, ікрой, маляўкамі рыб. Гнёзды ў норах або на купінах у траве. Нараджаюць да 14 дзіцянят.

Э.Р.Самусенка.

Кутора звычайная.

т. 9, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)