кураса́дня, -і, мн. -і, -яў, ж. (разм.).

Перакладзіна ў куратніку, на якую куры садзяцца на ноч; седала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кураса́дня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кураса́дня кураса́дні
Р. кураса́дні кураса́дняў
Д. кураса́дні кураса́дням
В. кураса́дню кураса́дні
Т. кураса́дняй
кураса́дняю
кураса́днямі
М. кураса́дні кураса́днях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кураса́дня ж., разг. насе́ст м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кураса́дня, ‑і, ж.

Разм. Перакладзіна ў куратніку, на якую куры садзяцца на ноч; седала. Першыя пеўні прапяялі на курасаднях пад страхою. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кураса́дня ж. Hühnerstange f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Кураса́дня ’перакладзіна ў куратніку, на якую куры садзяцца на ноч; седала’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат., Яўс., Жыв. сл., Гарэц.). Да кура (гл.) і садзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кураса́днік м., см. кураса́дня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кураса́днік, ‑а, м.

Тое, што і курасадня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

perch1 [pɜ:tʃ] n. се́дала, кураса́дня

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

се́дала, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Жэрдка або некалькі жэрдак у куратніку, на якія садзяцца ноччу куры; курасадня.

2. перан. Месца, дзе чалавек пражыў многа гадоў; абжыты куток.

Пакінуць роднае с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)