купча́сты, -ая, -ае.

Пра дрэвы, кветкі: пышны, з густой кронай.

Купчастая вішня.

|| наз. купча́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

купча́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. купча́сты купча́стая купча́стае купча́стыя
Р. купча́стага купча́стай
купча́стае
купча́стага купча́стых
Д. купча́стаму купча́стай купча́стаму купча́стым
В. купча́сты (неадуш.)
купча́стага (адуш.)
купча́стую купча́стае купча́стыя (неадуш.)
купча́стых (адуш.)
Т. купча́стым купча́стай
купча́стаю
купча́стым купча́стымі
М. купча́стым купча́стай купча́стым купча́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

купча́сты (о дереве, цветах) кудря́вый, пы́шный, густо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

купча́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З пышнай густой кронай (пра дрэвы). Сасна расце на сухім грудку ля чыгуначнага пераезда. Купчастая, разгалістая, яна мала падобна да гонкіх сваіх сясцёр дзе-небудзь у бары. Навуменка. Садоўнік, відаць, падстрыгаў дрэвы для хараства, каб яны раслі не гонкія, а купчастыя. Пальчэўскі.

2. Пакрыты купінамі; куп’істы. Калі Віктар выбраўся на купчастую балоцістую палянку, дык убачыў, што Мірон схіліўся над журавінамі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купча́сты lckig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Купча́сты ’з пышнай густой кронай (пра дрэва)’ (ТСБМ), ’бахматы’ (Сл. паўн.-зах.). Да купа1 (гл.). Параўн. купісты (гл.). Суфіксальная частка ‑ча‑сты складваецца з двух элементаў: ‑ча (параўн. купча ад купіць) (Сцяцко, Афікс. наз., 74) і ‑(і)сты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куна́ты ’густы, купчасты’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс.), ’вастраверхі’ (Сцяшк. Сл.). Да куна (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́стаяць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.

1. Прастаяць які‑н. час. Выстаяць на нагах цэлую змену.

2. перан. Не паддацца, вытрымаць, устаяць. Выстаяць у барацьбе. □ Купчасты дуб, які шмат чаго бачыў на сваім вяку, выстаяў не адну буру. Гурскі. [Міхаліна:] — Нарэшце, падумала я, трэба прайсці праз усе выпрабаванні — нагаворы, ўгаворы, пагрозы, праклёны... і выстаяць! Шамякін.

•••

Выстаяць чаргу — дачакацца, стоячы ў чарзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)