купе́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. купе́на
Р. купе́ны
Д. купе́не
В. купе́ну
Т. купе́най
купе́наю
М. купе́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

купе́на ж., бот. купе́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

купе́на, ‑ы, ж.

Шматгадовая расліна сямейства лілейных з паніклымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Купена 5/477; 6/204

- » - лекавая 6/204 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КУПЕ́НА, саламонава пячатка (Polygonatum),

род кветкавых раслін сям. спаржавых. Больш за 30 відаў (па інш. звестках, каля 50). Пашырана ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды: К. духмяная (P. odoratum, нар. назвы зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік) і К. шматкветная (P. multiflorum). Трапляецца ў хваёвых, мяшаных лясах, сярод хмызняку.

Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым мясістым карэнішчам, на якім застаюцца круглыя ўціснутыя сляды леташніх парасткаў («пячаткі»). Лісце падоўжана-эліптычнае. Кветкі зеленавата-белыя, часам ружовыя, на звіслых кветаножках, адзіночныя ці ў гронках. Плод — ягада. Лек., дэкар. расліны.

Купена.

т. 9, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Купе́на ’купена многакветкавая, Polygonatum Moench multiflorum (L.)’ (Нас., Кіс., Касп., Гарэц.). Да купах (гл.), улічваючы форму карэнішча (БелСЭ, 6, 204) і такія сінонімы да назвы лекавай купены, як пупнік, грыжнік. Словаўтварэнне нерэгулярнае. Ці не да купіна? Параўн. купіна 3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

купёна бот. купе́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

САЛАМО́НАВА ПЯЧА́ТКА,

кветкавая расліна, тое, што купена.

т. 14, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kokoryczka

ж. бат. купена (Polygonatum Adans.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Саламонава пячатка (род раслін), гл. Купена

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)