КУПЕ́НА, саламонава пячатка (Polygonatum),

род кветкавых раслін сям. спаржавых. Больш за 30 відаў (па інш. звестках, каля 50). Пашырана ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды: К. духмяная (Р. odoratum, нар. назвы зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік) і К. шматкветная (Р. multiflorum). Трапляецца ў хваёвых, мяшаных лясах, сярод хмызняку.

Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым мясістым карэнішчам, на якім застаюцца круглыя ўціснутыя сляды леташніх парасткаў («пячаткі»). Лісце падоўжана-эліптычнае. Кветкі зеленавата-белыя, часам ружовыя, на звіслых кветаножках, адзіночныя ці ў гронках. Плод — ягада. Лек., дэкар. расліны.

Купена.

т. 9, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)